Партыя БНФ » Моладзь БНФ засноўвае прэмію імя Джона Маккейна
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ засноўвае прэмію імя Джона Маккейна

Дададзена 26.08.2018 5:05:50 | 383 праглядаў

Моладзевае крыло Партыі БНФ «Моладзь БНФ» засноўвае прэмію імя Джона Маккейна, які памёр 25 жніўня на 82-м годзе жыцьця.

40F06F7A-1437-4D22-ABD6-4DE00CD1890B_w1023_r1_sЯк адзначае прэс-служба Моладзі БНФ, Маккейн быў чалавекам, «які змагаўся за свабоду ва ўсім сьвеце, рашуча выступаў супраць несправядлівасьці, падтрымліваў незалежнасьць Беларусі ня толькі словам, але і справай» – паведамляе Радыё Свабода.

“У гонар выдатнага палітыка і сябра нашай краіны Моладзь БНФ «засноўвае прэмію „За падтрымку Беларусі і адданасьць беларускай справе“, якая будзе ўручацца замежнікам, якія ўносяць значны ўклад у падтрымку незалежнасьці Беларусі, культурнае, палітычнае разьвіцьцё нашай краіны ці ўзьнімаюць беларускае пытаньне на міжнароднай арэне», — паведамляе прэс-служба моладзевай арганізацыі Партыі БНФ.

Уручэньне прэміі, пачынаючы з 2019 году, будзе праходзіць у дзень нараджэньня Джона Маккейна (29 жніўня). Таксама ў найбліжэйшым часе актывісты пачнуць працу над перакладам і агучваньнем дакумэнтальнага фільму «Джон Маккейн, па кім звоніць звон» які нядаўна выйшаў на экраны.

«Ад імя ўсёй беларускай моладзі „Моладзь БНФ“ выказала шчырыя спачуваньні ўсім родным і блізкім гэтага выдатнага палітыка, — гаворыцца ў паведамленьні „Моладзі БНФ“. — Бывайце, сэнатар. Вы мужна і самааддана змагаліся за свабоду і дэмакратыю ўсё сваё жыцьцё, а мы працягнем гэтую справу далей. Спачывайце зь мірам».

Амэрыканскі сэнатар, кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2000 і 2008 году, вэтэран вайны ў Віетнаме Джон Маккейн памёр за чатыры дні да свайго 82-годзьдзя. У яго была пухліна мозгу.

Маккейн вядомы шматлікімі рэзкімі выказваньнямі на адрас беларускіх уладаў. У 2011 годзе ён назваў Аляксандра Лукашэнку «бязьлітасным, жорсткім, брутальным тыранам, які на самой справе абраў няправільны бок». «Рэжымы тыраніі існуюць усюды, яны не абмяжоўваюцца толькі Блізкім Усходам, — сказаў Маккейн. — Вельмі хутка спадар Лукашэнка можа быць заменены ўсьлед за іншымі тыранамі сьвету».

У 2004 годзе сэнатар падтрымаў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Паводле яго, зьмена рэжыму ў Беларусі плянуецца ня зброяй і ваеннымі дзеяньнямі, а з дапамогай міжнароднага ціску. На гэтую заяву адрэагаваў Лукашэнка: «Не перажывайце — ні ў Беларусі, ні ў Расеі — з нагоды зьвяржэньня Лукашэнкі нейкімі сэнатарамі. Не яны мяне ставілі на гэтую пасаду, ня ім мяне і скідаць. У нас ёсьць беларускі народ, які добра ўмее і скідаць, і прызначаць. Толькі яму належыць гэтае права».

Рэдактар украінскага выдання Цензор.нет Юрый Бутусаў сабраў 10 важных цытат амерыканскага палітыка.

«Часам ёсць пачуццё страху непазбежнага. Але як толькі яно прыходзіць, я кажу: “Хвіліначку. Хвіліначку. Стары, ты пражыў доўгае жыццё. Ты пражыў выдатнае жыццё. З табой адбылося столькі ўсяго добрага”. Я хачу — я хачу, — каб калі я пайду, цырымонію правялі ў Ваенна-марской акадэміі. І пару хлопцаў ўсталі і сказалі: “Гэты хлопец, ён служыў сваёй краіне”».

 

«Жыві сваім жыццём, і тады страх смерці ніколі не ўвойдзе ў тваё сэрца. Не трывож нікога з-за яго рэлігіі, паважай іншых за іх меркаванне, і патрабуй, каб іншыя паважалі тваё. Любі сваё жыццё, удасканальвай сваё жыццё, упрыгожвай усе рэчы у сваім жыцці. Імкніся зрабіць сваё жыццё доўгім з мэтай служэння свайму народу. Калі прыходзіць твой час памерці, не будзь як тыя, чые сэрцы напоўнены страхам смерці, хто, калі прыйдзе час, плачуць і моляць яшчэ адзін раз зноў пражыць сваё жыццём па-іншаму. Спявай сваю песню смерці і памры як герой, які вярнуўся дадому».
 
«У турме я закахаўся ў сваю краіну. Я любіў яе раней так, як і большасць маладых людзей, мая прыхільнасць была не больш, чым простым прызнаннем выгод і прывілеяў, якімі карысталіся большасць амерыканцаў. І толькі калі я страціў Амерыку на нейкі час, то зразумеў, як жа моцна я яе люблю».
 
«Я вырас у ваеннай сям’і. Я вырас з ідэяй і верай, што доўг, гонар, краіна — гэта пуцяводная зорка для нашых штодзённых паводзінаў».
 
«Нішто ў жыцці не вызваляе больш, чым барацьба за справу, большую, чым ты сам, за тое, што цябе атачае і не вызначаецца тваім уласным існаваннем».
 
«Мы знаходзімся тут, таму што ваша мірная барацьба натхніла ўсю краіну на перамены. Мы знаходзімся тут, каб падтрымаць вашу справядлівую справу і права змяніць свой лёс свабодна, мірна і дэмакратычна. І ваш лёс, як мы лічым, знаходзіцца ў аб’яднанай Еўропе — Украіна дасць Еўропе лепшае, і Еўропа дасць лепшае Украіне. Амерыка разам з вамі!» (15 снежня 2013-га на Майдане)
 
«Расія — аўтазаправачная станцыя, якая маскіруецца пад краіну. Гэта клептакратыя, карупцыя. Гэта нацыя, эканоміка якой абапіраецца выключна на пастаўкі нафты і газу. Таму эканамічныя санкцыі важныя».
 
«Калі б я крыўдзіўся на кожнага, хто казаў што-небудзь пра мяне, ці грэбаваў мною, ці яшчэ штосьці — жыццё занадта кароткае. Трэба ісці далей. А калі ў важным для ўсёй краіны пытанні я буду хвалявацца аб сваіх асабістых адносінах, тады я дрэнна раблю сваю працу».
 
«Паслухайце, самым каштоўным у маім жыцці былі повязі, якія звязвалі мяне з маімі таварышамі ў палоне. Яны былі выдатныя. Мы змагаліся разам. Мы любілі адзін аднаго. Мы стукалі ў сцены адзін да аднаго. Я ўспамінаю гэты досвед з вялікім гонарам».
 

«Трэба разумець — справа не ў тым, што вы пакідаеце, а ў тым, што вы перажылі. Я радуюся таму, чаго дасягнуў гэты хлопец, пяты з канца на сваім курсе ў Ваенна-марской акадэміі. Я адчуваю такую ​​падзяку. Я … кожную ноч, калі кладуся спаць, я перапоўнены падзякі».

Маккейн пра Беларусь

Радыё Свабода сабрала выказванні сенатара Маккейна пра Беларусь.

«Паводле аналогіі з гвалтам ва Украіне, нарастанне агрэсіі Расіі на вашых межах і намер Уладзіміра Пуціна пабудаваць вайсковую базу на вашай тэрыторыі — гэта непасрэдныя спробы падарваць сувэрэнітэт Беларусі. Мы спадзяемся, што гэта нарэшце дасць магчымасць змяніць курс і абараніць незалежнасць вашай краіны і дэмакратычную будучыню».
 
З ліста Маккейна і яшчэ трох сенатараў ЗША Аляксандру Лукашэнку, красавік 2017
 
«Беларусь, Малдова і Украіна заслугоўваюць на шанец далучыцца да ЕЗ і NATO, калі будуць адпавядаць крытэрам гэтых арганізацый».
 
З выступу на міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, Братыслава, чэрвень 2015
 
«Лукашэнка з’яўляецца найбольш брутальным і грубым дыктатарам Еўропы, і рана ці позна людзі ў Беларусі вызваляцца ад яго кіраўніцтва».
 
Інтэрв’ю «Беларускаму партызану», снежань 2013
 
«Аляксандар Лукашэнка цяпер знаходзіцца ў наўпроставым распараджэнні Уладзіміра Пуціна. Такая рэчаіснасць. Мы мелі некаторыя спадзяванні пару гадоў таму, перад выбарамі, калі праваабаронцы адчулі пэўнае паслабленне, але, на жаль, цяпер справы пайшлі сваім ранейшым ходам, за выняткам таго, на жаль, што Лукашэнка цяпер знайшоўся пад кантролем Уладзіміра Пуціна».
 
Інтэрв’ю «Голасу Амерыкі», травень 2012
 
«Цяпер не час зніжаць ціск на Лукашэнку, зараз час яго павялічыць. ЗША і Еўразвяз павінны ўзмацніць супрацоўніцтва і разам аказваць ціск, каб Лукашэнка вызваліў палітычных зняволеных і правёў свабодныя і законныя выбары».
 
З выступу на канферэнцыі форуму парламенцкай дэмакратыі, Вільня, травень 2012
 
«Адным з вашых пытанняў было пытанне, што мы думаем пра Лукашэнку. Я думаю, што ён бязлітасны, жорсткі, брутальны тыран, які насамрэч абраў няправільны бок. Рана ці позна, я думаю, беларусы змогуць скарыстаць асноватворныя правы, якія гарантуюцца натуральным чынам усім. Падзеі, якія мы назіраем на Блізкім Усходзе, да прыкладу, у Егіпце, іншых краінах свету, вельмі небяспечныя, але яны таксама паказваюць, што ніводная дзяржава не можа выстаяць, калі не дае грамадзянам асноватворных правоў».
 
З выступу перад студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, Вільня, люты 2011
 
«Еўропа і ЗША павінны павялічыць скаардынаванасць сваіх праграм дзеля таго, каб падтрымаць дэмакратыю і вяршэнства закону ў тых краінах, дзе адчуваецца іх недахоп. Такія праграмы важныя як для Расіі, так і для Беларусі, дзе дыктатура працягвае ўжываць агульны ціск».
 
З артыкулу ў нямецкай газеце «Süddeutsche Zeitung», люты 2008
 
«Лукашэнка — апошні пасажыр чаўна савецкіх ідэй, які патанае ў акіяне гісторыі ад часу, як мужныя людзі з дапамогай знешняга ціску дамагліся распаду СССР Знакаміты беларускі пісьменнік Васіль Быкаў ў свой час заўважыў: «Лукашэнка і дэмакратыя — словы несумяшчальныя». Вобраз свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, якая не аглядаецца назад і якая скінула з сябе кайданы Лукашэнкі, натхняе беларускіх патрыётаў, чыя маральная адданасць дэмакратычным пераўтварэнням пакладзе канец кіраванню апошняга еўрапейскага дыктатара».
 

З выступу на канферэнцыі «Вось зла: Беларусь — прапушчанае звяно?», Вашынгтон, лістапад 2002

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.