Партыя БНФ » Абвяржэньне: Партыя БНФ не ўваходзіла ў кааліцыю з іншымі партыямі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Абвяржэньне: Партыя БНФ не ўваходзіла ў кааліцыю з іншымі партыямі

Дададзена 27.08.2018 11:04:49 | 468 праглядаў

Апошнімі днямі ў шэрагу сродкаў масавай інфармацыі апублікаваныя абвесткі пра ўстварэньне новай палітычнай кааліцыі, у якой быццам бы бярэ ўдзел Партыя БНФ.

fake news 2Падобныя паведамленьні зьявіліся на навіновым раздзеле партала TUT.BY, у інфармацыйных агенцыях “Інтэрфакс“, БелаПАН ды інш.

У якасьці крыніцы гэтай інфармацыі пазначаная прэс-канфэрэнцыя, што адбылася 24 жніўня з удзелам шэрагу апазыцыйных палітыкаў, сярод якіх не было прадстаўнікоў БНФ.

У сувязі з гэтымі публікацыямі Партыя БНФ паведамляе, што аніякіх кааліцыйных пагадненьняў Партыяй БНФ не заключалася і інфармацыя пра ўваходжаньне партыі ў новую кааліцыю з’яўляецца непраўдзівай.

У камэнтары прэс-службе Партыі БНФ лідэр партыі Рыгор Кастусёў заявіў:

Кастусёў 18“На нядаўнім пасяджэньні Сойму Партыі БНФ мне давялося зьняпраўдзіць публікацыі пра ўваходжаньне БНФ у кааліцыю з іншымі партыямі. Натуральна, падпісаньне намі кааліцыйных пагадненьняў без згоды Сойму як кіруючага органа Партыі БНФ немагчымае. Няхай гэтыя паведамленьні застануцца на сумленьні тых несур’ёзных палітыкаў, якія ізноўку ўвялі ў зман журналістаў. Перакананы, што кааліцыя, якая запачаткаваная ў такі несумленны спосаб, якая пачынаецца з нахабнай хлусьні – яна наўрадці будзе пасьпяховай. Але падазраю, што людзям, якія здзейсьнілі гэтую паліытчную правакацыю, посьпех у дзейнасьці непатрэбны – ім важна “пракукарэкаць” на прэс-канфэрэцыі, а вынік для іх неістотны.  Не першы раз мы назіраем з іх боку гэткія безадказныя паводзіны.

Партыя БНФ будзе разглядаць прапановы па ўступленні ў якія-кольвек кааліцыі зыходзячы са сваіх праграмных мэтаў абароны нацыянальных інтарэсаў. Рашэньні пра далучэньне да кааліцыяў прымаюцца ў нашай партыі пасьля галоснага абмеркаваньня на пасяджэньнях статутных органаў з далучэньнем шырокага кола партыйцаў і рэгіянальных арганізацыйных структураў. Канчатковае рашэньне пра ўваходжаньне ў кааліцыю прымае сталадзеючы кіруючы орган партыі, якім з’яўляецца Сойм Партыі БНФ”

– сказаў  Рыгор Кастусёў.

Старшыня Партыі БНФ заклікаў прадстаўнікоў СМІ браць інфамацыю пра дзейнасьць Партыі БНФ з крыніцаў у самой Партыі БНФ і з афіцыйных прэс-рэлізаў партыі.

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.