Партыя БНФ » На Гарадзеншчыне ўсталяваныя стэлы памяці паўстанцаў 1863 году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Гарадзеншчыне ўсталяваныя стэлы памяці паўстанцаў 1863 году

Дададзена 28.08.2018 12:34:02 | 571 праглядаў

Прадстаўнікі Партыі БНФ ды іншых патрыятычных суполак з розных куткоў Гарадзеншчыны, згуртаваўшыся разам, усталёўваюць памятныя стэлы на месцы пахаванняў змагароў за Беларусь.

Такая ініцыятыва паўстала некалькі месяцаў таму. Зараз выкананыя некалькі памятных драўляных стэлаў.

Плануецца, што яны будуць усталяваныя ў тых месцах, якія ні якім чынам не ўшанаваныя, альбо ўшанаваныя дыяспарамі суседніх краін. Тлумачыць каардынатар гэтай ініцыятывы, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

99– Атрымліваецца, што мы зараз сабой падмяняем функцыю дзяржавы. Ёсць гістарычныя месцы, звязаныя з паўстаннямі. Нашая беларуская дзяржава, на жаль, увогуле ніякім чынам не адзначае ні падзеі, звязаныя з тымі часамі, ні ўшаноўвае памяць тых людзей, якія змагаліся за незалежнасць, за волю нашага краю. Таму мы вырашылі ў гэтым годзе сабрацца, падрыхтавалі матэрыялы, падрыхтавалі вось гэтыя паўстанцкія калоны, падрыхтавалі памятныя шыльды, не прывязваючыся да нейкіх арганізацый. Ад імя нашай дзяржавы ўшаноўшваем памяць змагароў за яе волю, за яе незалежнасць.

«Мы ставім памятныя стэлы ў месцах пахавання ці баёў за незалежнасць нашай Радзімы, пазначаных толькі палякамі, альбо ў месцах, дзе няма ніякіх знакаў», — распавёў кіраўнік Лідскай суполкі БНФ Сяргей Пантус.

Такім чынам ужо ўсталяваныя памятныя стэлы ў Мастоўскім раёне – ля вёскі Пацавічы, дзе пахаваныя 12 паўстанцаў, і ля вёскі Мінявічы, дзе ляжаць 40 паўстанцаў 1863 года. Мэта акцыі – аддаць даніну павагі менавіта ад беларускага народа. І праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

IMG_4466

IMG_4469

IMG_4472

IMG_4474

IMG_4486

40132621_1828396243914109_331906229297217536_n

40139608_261600664562199_8530767521962262528_n

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.