Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з парлямэнцкай дэлегацыяй Фінляндыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з парлямэнцкай дэлегацыяй Фінляндыі

Дададзена 31.08.2018 12:01:32 | 465 праглядаў

30 жніўня старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з дэлегацыяй парлямэнту Фінляндыі, якая знаходзіцца ў гэтыя дні ў Менску.

SuomiПадчас сустрэчы  прадстаўнікі апазіцыі і фінскія дэпутаты абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі – перадае інфармацыйная агенцыя Белапан.

Сустрэча, якая адбылася ў менскім прадстаўніцтве амбасады Фінляндыі і якая доўжылася каля палутара гадзін, прайшла ў рамках візыту ў Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Фінляндыі на чале са старшынёй групы сяброўства з Беларуссю, членам фракцыі Нацыянальнай кааліцыйнай партыі фінскага парлямэнту Віле Рюдманом.

“Адбыўся канструктыўны дыялог пра тыя праблемы, якія ёсць у палітычнай, эканамічнай, ваеннай сфэрах Беларусі, – паведаміў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. – Таксама гаворка ішла пра пагрозы незалежнасьці Беларусі і, зразумела, пра апошні наступ уладаў на незалежныя СМІ і прафсаюзы”.

Акрамя таго, як паведаміў палітык, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытаньні правядзеньня свабодных выбараў і развіцьця палітычных і грамадзкіх структураў. “Казалі таксама аб неабходнасьці развіцьця ўзаемаадносінаў прадстаўнікоў эўрапэйскіх парлямэнтаў з грамадзянскай супольнасьцю, а не толькі з ўладамі Беларусі”, – дадаў лідэр Партыі БНФ.

Парлямэнцкая дэлегацыя Фінляндыі прыбыла ў Беларусь 29 жніўня. Праграмай візыту, які прадоўжыцца да 1 верасьня, прадугледжаныя таксама сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС, Міністэрствам прыроды, кіраўніцтвам Парку высокіх тэхналёгіяў. Сёньня ў Савеце Рэспублікі з фінскімі парлямэнтарамі сустрэлася рабочая група Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парлямэнтам Фінляндыі.

 

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.