Партыя БНФ » БНФ выступіў у падтрымку беларускага ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ выступіў у падтрымку беларускага ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча

Дададзена 30.08.2018 11:59:20 | 991 праглядаў

Заява Сойма Партыі БНФ 25 жніўня 2018 году

У падтрымку Беларускага Нацыянальнага Ўнівэрсытэту

бнф logo

У апошнія некалькі месяцаў у сродках масавай інфармацыі зьявіўся шэраг публікацыяў, аўтары якіх даюць негатыўную ацэнку грамадзкай ініцыятыве па стварэньні беларускамоўнага Ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча, які ўжо атрымаў у народзе нефармальнае але пачэснае званьне “беларускі нацыянальны ўнівэрсітэт”.

Подобныя публікацыі адзначаныя не толькі на старонках дзяржаўных газэтаў (“Савецкая Беларусь“, “Лідская Газэта” ды інш.), але і на асобных незалежных сайтах.

Партыя БНФ заяўляе рашучую нязгоду з негатыўнымі публікацыямі на адрас навучальнай установы, якая яшчэ толькі распачынае працу. Пад выглядам “дыскусіі” (у якой, чамусьці, не даецца слова заснавальнікам Унівэрсытэту) зьдзяйсьняецца дыскрэдытацыя важнай грамадзкай ініцыятывы.

Пасьлядоўнасьць і аднолькавая танальнасьць публікацыяў, пры ўсёй іх фактычнай неабгрунтаванасьці (падкрэслім – навучальная ўстанова яшчэ толькі-толькі зарэгістраваная і не паспела распачаць навучальны працэс), прымушае падазраваць у іх праяву мэтаскіраванай антыбеларускай кампаніі, скіраванай на недапушчэньне развіцья беларускай мовы ў сыстэме нацыянальнай вышйэшай школы.

З улікам выкладзенага, Партыя БНФ

-        Заяўляе рашучы пратэст супраць антыбеларускіх публікацыяў, скіраваных на ачарненьне грамадзкай ініцыятывы па стварэньні Ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча,

-        Заклікае сродкі масавай інфармацыі, як дзяржаўныя, так і незалежныя, да аб’ектыўнасьці і адлюстраваньня пазыцыяў тых установаў, у дачыненьні да якіх публікуюцца крытычныя матэрыялы,

-        Заклікае грамадзкасьць Беларусі падтрымаць Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча як найбольш амбітны і пэсрпэктыўны адукацыйны праект, які можа стварыць якасна новае становішча на рынку адукацыйных паслуг Беларусі, а таксама стаць першым крокам па пераадоленьні дыскрымінацыі беларускамоўнага насельніцва ў сыстэме вышэйшай адукацыі,

-        Заклікае бізнэсоўцаў і прыватных ахвярадаўцаў, а таксама дзяржаву, вылучаць фінансавыя сродкі на падтрымку Ўнівэрсітэту імя Ніла Гілевіча як установы, якая ў пэрспэктыве можа стаць першым беларускамоўным унівэрсытэтам у нашай краіне.

Пры гэтым Беларускі Народны Фронт выступае за безумоўнае развіцьцё беларускай мовы ў дзяржаўнай сыстэме адукацыі, без чаго нацыянальная вышэйшая школа не можа лічыцца сапраўды паўнавартаснай для сучаснай незалежнай дзяржавы.

На цяперашнім этапе ў якасьці першачарговых крокаў для зьмяненьня дзяржаўнай палітыкі Партыя БНФ выступае за стварэньне на заканадаўчым узроўні дзяржаўнай праграмы развіцьця адукацыі на беларускай мове, з павелічэньнем дзяржаўнага фінансаваньня праграмаў па развіцьці беларускай культуры, адукацыі і мовы, у тым ліку з выдзяленьнем сродкаў на конкурснай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грамадзянскай супольнасьці.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.