Партыя БНФ » Прысуд па Курапатах будзе абскарджаны ў Камітэт ААН па правах чавлавека
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Прысуд па Курапатах будзе абскарджаны ў Камітэт ААН па правах чавлавека

Дададзена 01.09.2018 12:02:30 | 498 праглядаў

31 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Палітык патрабаваў ад суду вышэйшай інстанцыі скасаваньня рашэньня суда Партызанскага раёну Менску ад 4 ліпеня, які пакараў Рыгора Кастусёва шрафам на 735 рублёў па арыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях.

Падставай для адміністратыўнага спагнаньня стаўся ўдзел Рыгора Кастусёва ў пікетаваньні забаўляльна-рэстарацыйнага комплексу “Поедим, поедим”, што пачаў функцыянаваць паблізу ад месца масавых растрэлаў ахвяраў бальшавісцкіх рэпрэсіяў у Курапатах.

Рашэньнем суддзі мінскага гарадзкога суда Максима Лапко рашэньне суда Партызанскага раёну Менску ад 4 ліпеня  ў дачыненьні да Рыгора Кастусёва было пакінутае без зьменаў, скарга палітыка была не задаволеная.

Сёняшняе адмоўнае рашэньне па скарзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў наступным чынам:

sdr- Мы не мелі ілюзіяў адносна таго, што гарадзкі суд асьмеліцца адмяніць рашэньне раённага суду – і тая і другая інстанцыя ў аднолькавай ступені залежныя ад выканаўчай улады. Але я лічу важным праходжаньне ўсіх нацыянальных узроўняў абскарджваньня для таго, каб справа аб маім незаконным арышце была вынесеная на міжнародны разгляд у Камітэце ААН па правах чалавека. Мы з юрыстам магілёўскага аддзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Барысам Бухелям ужо падрыхтавалі праект скаргі, якая будзе бліжэйшым часам скіраваная ў камітэт ААН па правах чалавека па факце парушэньня свабоды сходаў, што гарантаваная Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Натуральна, афіцыйны Менск ігнаруе шматлікія рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека, датычныя парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў, якія зьдзяйсьняюцца ўладамі Беларусі.

Аднак менавіта цяпер і менавіта па справах датычных свабоды сходаў падобныя скаргі маюць вялікае значэньне з той прычыны, што на 8 кастрычніка ў Камітэце ААН па правах чалавека прызначаны разгляд справаздачы Беларусі аб выкананьні міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Наш урад упершыню за 20 гадоў накіраваў сваю справадачу ў гэты орган – і, як чакаецца, наш МЗС рыхтуецца распавесьці ў Жэневе пра “нечуваны прагрэс у галіне правоў чалавека”.

Рыхтуючы скаргу па факце маяго незаконнага арышту і адміністратыўнага пакараньня за ўдзел у мірным негвалтоўным сходзе я намагаюся перашкодзіць нашым уладам стварыць перад ААН прыгожую карцінку “паляпшэньня становішча з правамі чалавека”. Мы бачым, што ў гэтым годзе рэпрэсіі ўзмацніліся, і хочам прыцягнуць увагу увагу міжнароднай грамадзкасьці да гэтай праблемы.

Нагадаем, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў брутальна затрыманы 3 ліпеня падчас паездкі на міжнародную канфэрэнцыю ў польскім Сэйме. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому выехаў, але ў Варшаве не зьявіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны. На насупны дзень палітык быў пакараны шрафам за парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў падчас абароны Курапатаў.

dav

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.