Партыя БНФ » Дэлегацыя БНФ бярэ ўдзел у Эканамічным форуме ў польскай Крыніцы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дэлегацыя БНФ бярэ ўдзел у Эканамічным форуме ў польскай Крыніцы

Дададзена 04.09.2018 8:32:31 | 630 праглядаў

У гэтыя дні намесьнікі старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Аляксандр Стральцоў бяруць удзел у эканамічным форуме, што ў 28 раз адбываецца ў польскай Крыніцы. Візыт прадсаўнікоў кіраўніцтва БНФ адбываецца на запрашэньне Сэйму Рэспублікі Польшча і партнэрскай партыі “Права і справядлівасьць”.

40756120_1913373688966411_222635724346753024_nРаз на год невялікае мястэчка Крыніца Здруй у польскіх Карпатах становіцца сталіцай эканомікі і палітыкі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У далёкім 1992 годзе тутака быў заснаваны міжнародны Эканамічны Форум. Штогод на ім збіраюцца больш за 3000 гасцей. Гэта палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя лідэры з многіх краін Еўропы і свету.

Спачатку мэтай гэтага форуму было стварэнне міжнароднай платформы для паляпшэння супрацоўніцтва паміж краінамі-суседзямі – Польшчай, Славакіяй, Венгрыяй, Украінай, Беларусьсю і іншымі. Канферэнцыя мела і мае на мэце палегчыць эканамічныя кантакты, спрыяць еўрапейскай інтэграцыі.

У гэтым годзе асноўная тэма ўжо 28-га Эканамічнага форуму, які праходзіць ў Крыніцы 4-6 верасня, гэта пытанне “Еўропа супольных каштоўнасцяў альбо супольных інтарэсаў?“.

Крыніца ёсць месцам, дзе гавораць пра новыя тэндэнцыі ў палітыцы і економици. Гэта звыш 200 панэльных дыскусій пра важнейшыя пытанні і выклікі, з якімі Еўропа сутыкнецца ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі. Уплывовыя палітыкі, банкіры, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній, прадстаўнікі культуры і навукі – ўсе хочуць ведаць, што чакае сусветную эканоміку ў бліжэйшы час.

Сярод спікераў будуць вельмі цікавыя дакладчыкі як з Польшчы, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, Украіны, так з іншых еўрапейскіх краін, а таксама з Беларусі (прадстаўлены як дзяржаўны сэкстар, так і незалежныя фабрыкі думкі). Праграма складаецца з некалькіх тэматычных блокаў. У прыватнасці, на Форуме будуць абмяркоўвацца: макраэканоміка, міжнародная палітыка, інвестыцыі і развіццё, інфармацыйная бяспека, новая эканоміка, грамадства і іншае.

У 2018 годзе Еўропа і свет адзначаюць сто гадоў з заканчэння Першай сусветнай вайны. Менавіта тады многія краіны нашага рэгіёну сталі незалежнымі дзяржавамі. Сярод іх была таксама і Польшча, якая будзе святкаваць у лістападзе стагоддзя аднаўлення сваёй незалежнасці. Улічваючы гэта, некалькі дыскусій Форуму будуць прысвечаны гісторыі нашага рэгіёну.

З праграмай сёлетняга эканамічнага форуму ў Крыніцы, якая займае больш за паўтысячы старонак, можна азнаёміцца тут http://www.forum-ekonomiczne.pl/wp-content/uploads/2018/09/2018-Program-POLe.pdf

41109563_10212233577970695_3361101961146400768_n

А напярэдадні ў Варшаве адбылася сустрэча намесьнікаў старшыні Партыі БНФ Аляксандра Стральцова і Аляксея Янукевіча з Дзяржаўным сакратаром канцэлярыі Прэм’ер-міністра Польшчы, намесьнікам старшыні партыі “Права і справядлівасьць” Міністрам Адамам Ліпіньскім. Прадстаўнікі кіраўніцтва Партыі БНФ паінфармавалі міністра аб пазыцыі Беларускага Народнага Фронту па ключавых падзеях мінулых месяцаў у Беларусі, абмеркавалі пытаньні міжпартыйнага супрацоўніцтва, узмацненьня супрацоўніцтва краінаў і грамадзваў у рэгіёне Міжмор’я, прасоўваньня каштоўнасьцяў свабоды, вольнага рынку ды моцнай сямьі ў Беларусі ды Эўрапейскім Зьвязе.

40685431_2070685796310210_5293459154080366592_n

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.