Партыя БНФ » Пад Мастамі знішчылі стэлу ў гонар паўстанцаў Каліноўскага
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пад Мастамі знішчылі стэлу ў гонар паўстанцаў Каліноўскага

Дададзена 07.09.2018 11:51:42 | 307 праглядаў

Дзьве драўляныя стэлі на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 года, усталяваныя напрыканцы жніўня ў Мастоўскім раёне, таямнічым чынам зьніклі.

Дзьве стэлі паставілі 27 жніўня прадстаўнікі грамадзкай супольнасьці, сябры палітычных партый і арганізацый. Першую — каля вёскі Пацавічы, дзе пахаваныя 12 паўстанцаў, другую — каля вёскі Мінявічы, дзе спачываюць 40 паўстанцаў. Стэлі вышынёй звыш трох мэтраў у выглядзе падвойных калёнаў вырабілі з дрэва. На іх замацавалі крыж і шыльду з надпісам «Айчына абаронцам сваім. Беларусь перадусім».

Пра зьнікненьне стэляў у абодвух месцах стала вядома 6 верасьня – паведамляе Радыё Свабода. Хто гэта зрабіў, якім чынам і навошта, пакуль невядома.

Каардынатар ініцыятывы, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў патлумачыў, што зараз з нагоды зьнікненьня стэляў зьвяртацца ў міліцыю ці некуды яшчэ ня будуць: спачатку трэба разабрацца ў сытуацыі.

Актывіст БХД Сяргей Верамеенка распавёў Свабодзе, што падазрэньні, хто гэта мог зрабіць, ёсьць, але выказваць іх пакуль не бяруцца да высьвятленьня абставінаў.

«Вядома, што скралі. Занадта многа людзей зацікаўленыя, каб іх (стэляў — РС) там не было. Гэта даволі цяжкія помнікі — драўляны, прасякнуты брус. Іх было цяжка ставіць. І каб дэмантаваць, трэба мець каманду чалавек дзесяць, ня менш», — кажа Сяргей Верамеенка.

Да таго ж, па ягоных словах, патрэбная была машына. Да месца пахаваньняў вядзе вузкая дарога праз поле, па якой складана заехаць.

Верамеенка паведаміў, што актывісты і надалей плянуюць усталёўваць падобныя стэлі ў іншых месцах, каб ушанаваць змагароў за вольнасьць Беларусі.

Пасля візіту вандалаў

«Хто загадаў такое зрабіць? Нешта не верыцца, што гэта нейкі адзінокі вандал, ці п’яная кампанія. Не падобна. Хутчэй за ўсё, чарговы загад ад тых, хто баіцца, «як бы чаго не выйшла», хто дрыжыць, калі нешта робіцца не па іх плану», — задаецца пытаннем аўтар артыкулу на сайце Masty.eu.

C259677A-D93A-4D23-936D-4D23289061D5_w1597_n_r0_s

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.