Намесьнік старшыні БНФ – пра карысьць прывівак і іх нацыянальны каляндарДададзена 09.09.2018 12:43:40 | 334 праглядаў Актуальная тэма ў рубрыцы “Тонус” у жаночым інтэрнэт-выданьні Наша Ніна: намесьнік старшыні БНФ, дзіцячы доктар Зьміцер Салошкін распавёў чытачам і чытачкам “Нашай ніны” пра нацыянальны каляндар прывівак, і чаму прывівацца ад хваробаў варта.
Прышчэпачныя календары розных краін маюць невялікія адрозненні, але асноўны набор хвароб, супраць якіх праводзіцца вакцынацыя, аднолькавы.
Раней вакцынацыя пачыналася ў 3 месяцы. Вакцынацыя ад гепатыту В пераведзена з 3-разовай на 4-разовую схему. З аднаго боку, гэтая схема для больш небяспечных па гепатыце сітуацый, але на практыцы можа быць нават больш зручнай для дзіцяці. Скароціцца і колькасць паходаў у паліклініку, і колькасць уколаў (калі прымяняць камбінаваныя вакцыны). Вакцыны розных вытворцаў: у чым адрозненні Вытворцаў вакцын у свеце не вельмі шмат. Асноўныя сусветныя пастаўшчыкі — гэта французская Sanofi Pasteur MSD (Аваксім, Імавакс Полія, Тэтра-, Пента- і Гексаксім ды інш), бельгійская GlaxoSmithKline Biologicals (Інфанрікс, Інфанрікс Гекса, Хіберікс, Пріорікс…), амерыканская Pfizer (Превінар 13) Невялікі па сусветных мерках, але буйны пастаўшчык на беларускі рынак — расейская «НВА «Мікраген» (БЦЖ, АКДС, Агальвак М, Энцевір). Шмат гадоў кампанія LG Chemical LTD пастаўляе асноўную для радзільняў вакцыну супраць гепатыту В — Эўвакс.
Яшчэ адно адрозненне — колькасьць кампанентаў, якія ўваходзяць у адну дозу вакцыны. Аднаго і таго ж эфекту можна дасягнуць зрабіўшы 4 або 1 укол. Напрыклад, у 2 месяцы трэба вакцынавацца супраць гепатыту В Эўваксам; коклюш, слупняк, дыфтэрыя вакцынуецца АКДС, поліяміэліт — Імаваксам Полія, а гемафільная інфекцыя — Хіберыксам. А можна ад усіх шасці інфекцый засцерагчыся Гексасімам або Інфанрыксам Гекса.
Якія бываюць ускладненні пасля вакцынацыі і як дзейнічаць пры іх Дзякуючы вакцынацыі ваша дзіця не захварэе на шэраг небяспечных і невылечных хвароб. Вакцынацыя мусіць даваць бацькам адчуванне палёгкі і абароненасці, а не трывогі. Поствакцынальныя рэакцыі магчымыя, але рэдкія. Найчасцей гэта адбываецца пасля такіх вакцын, як АКДС (да 30% выпадкаў). Менш характэрна для Тэтра- або Гексаксіму, Інфанрыксу (да 10%) або Эўваксу (1—6%). Як ні круці, у арганізм трапляюць мікробныя клеткі (хоць і не жывыя), або іх анатаксіны. Асобнае рэчыва, на якое можа быць рэакцыя — гідраокіс алюмінію. Гэта так званы дэпануючы агент, які ўзмацняе імунную рэакцыю арганізма і дазваляе знізіць неабходную для выпрацоўкі імунітэту колькасьць мікробаў у вакцыне.
Каб маральна было лягчэй перажыць дзень-два тэмпературы, уявіце, што гэта замест трох месяцаў штодзённага і штоночнага кашлю, які нічым нельга спыніць. Які знясільвае, даводзіць да ванітаў, не дае дзіцяці спаць, есці і нават гуляцца. І гэта апісаная яшчэ не самая горшая з хвароб! Яшчэ радзей сустракаюцца поствакцынальныя ўскладненні. У сярэднім: 1 на 300 000. Частата поствакцынальных ускладненняў у сотні і тысячы разоў меншая за частату ўскладненняў падчас самой хваробы. Для прыкладу: рызыка развіцця млявага паралюшу пасля вакцынацыі поліяміэлітнай вакцынай меншая 1 на 160 000. Рызыка ж летальнага выніку пры захворванні на поліяміэліт — 5—10%. У Беларусі прышчэпкі робяцца ад наступных хвароб
Акрамя планавых прафілактычных прышчэпак, праводзіцца імунізацыя па эпідэмічных паказаннях супраць 18-ці інфекцый: шаленства, бруцэлёз, ветраная воспа, вірусны гепатыт А, вірусны гепатыт В, дыфтэрыя, жоўтая ліхаманка, клешчавы энцэфаліт, коклюш, адзёр, краснуха, лептаспіроз, поліяміэліт, сібірская язва, слупняк, тулярэмія, чума, эпідэмічны паратыт.
Паводле Нашай Ніны |
|
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|