Партыя БНФ » Сябры БНФ з розных гарадоў узялі ўдзел у мітынгу ў Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябры БНФ з розных гарадоў узялі ўдзел у мітынгу ў Курапатах

Дададзена 10.09.2018 11:22:09 | 290 праглядаў
9 верасьня ў Курапатах прайшоў мірны сход. Удзельнікі выказалі свой пратэст супраць працы рэстарана «Поедем, поедим», збіралі подпісы за яго закрыццё і запісваліся на варту.

img_1758_1500x1000_logoАкцыя пачалася з супольнай малітвы на Галгофе, што прайшла пад дажджом.

Прыехалі сябры БХД з Гародні, Брэста, сябры Партыі БНФ з Оршы, Слоніма і Талькі, а таксама з Менску. Акрамя мінчукоў, далучаліся таксама людзі з Любані. Агулам акцыя сабрала каля 80 чалавек. Людзі казалі, што прыйшлі, каб падтрымаць удзельнікаў вахты, што знаходзяцца за кратамі, што іх хвалюе забыццё на ахвяр рэпрэсій.

Мітынг, што прайшоў ля брамы рэстарана, распачала кіраўніца ініцыятывы «За ўратаванне мемарыяла Курапаты» Ганна Шапуцька.

Удзельнікі выканалі гімн «Магутны Божа». Спадарыня Ганна абвясціла, што варта будзе працягвацца, будуць збірацца подпісы за закрыццё рэстарана. Збор подпісаў распачаўся проста на мітынгу.

Яны будуць перададзеныя ў Пракуратуру і прэм’ер-міністру Сяргею Румасу.

З прамовамі выступілі таксама праваабаронца Уладзімір Раманоўскі, мастак Алесь Марачкін, актывістка Ніна Багінская, кінасцэнарыст Валер Мазынскі, прадстаўнікі арганізацый, што адказваюць за дні варты. Бард Зміцер Захарэвіч выканаў некалькі песень, паэт і публіцыст Сяргей Ваганаў пачытаў некалькі вершаў.

Журналіст і аўтар расследаванняў пра забудову Курапатаў Дзяніс Івашын у сваёй прамове звярнуў увагу прысутных, што на полі, якое знаходзіцца між Курапатамі і Экспабэлам, ужо вядуцца інжынерныя работы. Дзяніс заклікаў прыходзіць на паседжанне суда, які заўтра будзе разглядаць справу Аркадзя Ізраілевіча супраць «Новага часу» і яго асабіста. Яно адбудзецца 10 верасня а 14.30 ў судзе Савецкага раёна Мінска (Лагойскі тракт, 3).

Сябра БНФ Валер Рабцаў зрабіў падпісныя лісты, у якіх кожны мог падпісацца на ўдзел у варце ў пэўны дзень тыдня ў пэўны час, узяўшы на сябе такім чынам абавязак рэгулёва падтрымліваць вахту.

Падчас мітынга ў рэстаран зайшло некалькі сем’яў. Удзельнікі акцыі праводзілі іх воклічамі «Ганьба!» Удзельнікі варты распавялі, што ранкам наведвальнікаў зусім не было.

За кратамі застаюцца абаронцы Курапатаў Павел Севярынец і Максім Вінярскі. Дзяніса Урбановіча павінны былі выпусціць 8 верасня, але пакінулі за кратамі да новага суда ў панядзелак, 10-га.

Паводле газэты “Новы Час

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.