Партыя БНФ » У Магілёве БНФ скардзіцца на прапаганду сэпаратысцкіх арганізацыяў ва ўнівэрсытэце
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Магілёве БНФ скардзіцца на прапаганду сэпаратысцкіх арганізацыяў ва ўнівэрсытэце

Дададзена 15.09.2018 12:02:55 | 403 праглядаў

У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова на факультэце замежных моваў вісіць абвестка пра канфэрэнцыю з удзелам навучэнцаў з «ДНР, ЛНР, ПМР».

Тут хтосьці павесіў запрашэнне на «Форум маладых навукоўцаў: свет без межаў», які пройдзе 10 лістапада ў гэтак званай Данецкай Рэспубліканскай Малой Акадэміі Навук.

«Міжнародная навуковая канферэнцыя» прымеркаваная да 75-годдзя «вызвалення Данбаса ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», адзначана ў аб’яве. Там напісана, што на яе запрашаюцца навучэнцы з «ДНР, ЛНР, ПМР, РФ і краін блізкага замежжа».

Актывісты Партыі БНФ якія пабачылі абвестку, кажуць, што рыхтуюць зварот у Міністэрства адукацыі, каб даведацца, калі Беларусь прызнала такія ўтварэньні, як «Данецкая народная рэспубліка», «Луганская народная рэспубліка» і «Прыднястроўская малдаўская рэспубліка»:

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрый Лукашэвіч распавёў Naviny.by, што рыхтуе з калегамі зварот у Міністэрства адукацыі з просьбай патлумачыць, «з якога моманту Беларусь прызнала ДНР і ЛНР і, калі не прызнала, то чаму сярод беларускіх студэнтаў распаўсюджваецца інфармацыя пра канферэнцыю ў непрызнанай рэспубліцы»

98F12AAC-56F4-4A84-A76A-5ED3E3AC82BA_w650_r0_s

 

 

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.