Партыя БНФ » Пэтыцыя ў падтрымку ўсталяваньня памятнай шыльды ў гонар БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пэтыцыя ў падтрымку ўсталяваньня памятнай шыльды ў гонар БНР

Дададзена 19.09.2018 9:14:56 | 285 праглядаў

Больш за паўгады цягнецца эпапея з усталяваньнем памятнай шыльды на будынку ў Менску, дзе сто гадоў таму, 25 сакавіка 1918 году, была абвешачная трэцяя ўстаўная грамата БНР.

шыльда гатоваяНагадаем, што пытаньне размяшчэньня памятнай дошкі, што была вырабленая 25 гадоў таму скульптарам Алесям Швтэрнікам і чвэрць стагодзьдзя захоўвалася на сядзібе БНФ, было ўзгоднена з уладамі напярэдадні сёлетняга адзначэньня стагодзьдзя БНР. За кошт ахвяраваньняў грамадзянаў была вырабленая новая памятная дошка з бронзы. Мастацкая рада Менгарвыканкаму яшчэ ў красавіку зацьвердзіла выгляд дошкі. Аднак, насуперак ранейшым дамоўленасьцям, афіцыйнага рашэньня Менгарвыканкама пра ўсталяваньне мэмарыяльнай дошкі да сёй пары няма.

Як паведамілі медыі, цяпер у Менгарвыканкаме ў якасьці падставы для замаруджваньня справы з усталяваньнем шыльды цяпер спасылаюцца на “меркаваньне грамадзкасьці”:

«Інфармуем, што на адрас Менгарвыканкаму паступіў шэраг зваротаў ад грамадзянаў Беларусі і прадстаўнікоў грамадзкасьці з нэгатыўным стаўленьнем да пытаньня ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9, — цытуе адказ намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Юркевіча «Наша ніва». — Пытаньне аб мэтазгоднасьці прыняцьця рашэньня Мінгарвыканкаму па ўстаноўцы мэмарыяльнай дошкі знаходзіцца на разглядзе».

У падтрымку справы з усталяваньнем памятнай шыльды на сайце на сайце Petitions.by зьявіўся калектыўны зварот “Мы ЗА шыльду ў гонар 100-годдзя БНР”, адкрыты да падпісаньня. Зварот плянуецца падаць у адміністрацыю прэзыдэнта і ў Менгарвыканкам.

Як адзначыў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сваю долю адказнасьці за замаруджваньне справы з усталяваньнем шыльды нясуць тыя палітыкі, якія стваралі перашкоды ў працы агульнанацыянальнага аргкамітэту па адзначэньні стагодзьдзя БНР, якія такім чынам фактычна салідарызаваліся і дзейнічалі заадно з антыбеларускімі сіламі.

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.