Партыя БНФ » Гадавіна Сталовіцкай бітвы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гадавіна Сталовіцкай бітвы

Дададзена 25.09.2018 12:06:28 | 480 праглядаў

23 верасня 1771 года, расейскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Казіміра Агінскага ў бітве пад Сталовічамі.

Камень

Праз год адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. А праз два дзясяткі гадоў пасля гэтай падзеі Сталовічы ўвайшлі ў склад Расеі.

Паводле ураджэнца Баранавіцкага раёна Сяргея Гоўшы, Сувораў забяспечыў сабе перамогу парушэннем рыцарскага канону аб неправядзенні ваенных дзеянняў уначы. І вельмі ганебна для беларусаў лічыць да гэтага часу Суворава сваім героем:

— Бітва можа і не была б прайграная, калі б Сувораў не напаў як бандыт уночы. А не было б паразы пад Сталовічамі, калі б сітуацыя і бітва склалася інакш, гісторыя майгла б пайсці па-іншаму.

У Сталовічах, пры былым касцёле, у памяць пра тыя падзеі ў 90-я гады ўсталяваны мемарыяльны камень, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:

— Я аб’ехаў усю ваколіцу Сталавіч, шукаючы камень. Я яго знайшоў на ўскрайку поля, у лесе. Пагрузчык падняў, на тралер палажыў. Шыльду зрабілі мастакі. На шыльдзе напісалі: тут адбылася бітва канфедэратаў Агінскага з войскамі Суворава. Прымацаваць яе таксама спатрэбілася шмат высілкаў.

Так захавалі гістарычную памяць пра сваіх продкаў сябры Партыі БНФ з Баранавіч – паведамляе Радыё Рацыя.

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.