Новым кіраўніком Моладзі БНФ абраны Дзяніс МандзікДададзена 25.09.2018 5:02:07 | 1,687 праглядаў 25 верасьня Рада Моладзі БНФ абрала новага кіраўніка арганізацыі – ім стаў Дзяніс Мандзік з Барысава. ![]() Дзяніс Мандзік У адпаведнасці з новым парадкам абрання кіраўніцтва Моладзі БНФ старшыню абірае Рада, якая фармуецца з вылучаных на сходах прадстаўнікоў рэгіянальных структураў. На пасаду кіраўніка арганізацыі права вылучыцца меў любы сябра арганізацыі, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту. На гэтую пасаду прэтэндавала 3 кандыдата: Максім Бондар(Гродна), Дзяніс Мандзік (Барысаў), Ягор Сергіенка (Мінск). Пры таемным галасаванні большасць сябраў Рады ( 67%) падтрымала Мандзіка Дзяніса. Такім чынам новым кіраўніком арганізацыі стаў Дзяніс Мандзік. Спадар Дзяніс у шэрагах Моладзі БНФ ад 2015 году, дагэтуль займаў пасаду намесьніка кіраўніка арганізацыі. ![]() Лізавета Шумякова Згодна новымі правіламі працы кіраўніцтва кіраўнік пасля свайго абрання прызначае намесніка кіраўніка са складу Рады(які мае тыя ж самыя абавязкі і паўнамоцтвы, што і старшыня і ў выпадку неабходнасці замяняе кіраўніка часова ці да наступных выбараў). Намеснікам арганізацыі стала Лізавета Шумякова з Магілёву. У бліжэйшы час Рада павінна арганізаваць Кангрэс Моладзі БНФ (раней кіруюччым органам Моладзі з’яўляўся З’езд) на які збяруцца прадстаўнікі ўсіх арганізацыйных структур Моладзі БНФ, каб абмяркаваць і прыняць новую стратэгію і план развіцця арганізацыі. Перад новым кіраўніцтвам стаіць задача стварэння новых рэгіянальных структур Моладзі БНФ, павелічэнне колькасці актывістаў, іх палітычная адукацыя і арганізацыі бягучай дзейнасці Моладзі БНФ. Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч падчас збору подпісаў у падрымку беларускамоўнай адукацыі Дзяніс Мандзік зьмяніў на пасадзе кіраўніка маладзёвага крыла БНФ Ганну Смілевіч (Пахолка), якая была першай дзяўчынай-лідэркай Моладзі БНФ. Спадарыня Ганна застаецца сябрам Рады маладзёвага крыла Фронту. Раней кіраўнікамі Моладзі БНФ былі Алесь Каліта, Франак Вячорка, Андрусь Крэчка, Юрась Лукашэвіч. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|