Партыя БНФ » Моладзь БНФ 29 верасьня запрашае на размову: “Што такое правы чалавека?”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ 29 верасьня запрашае на размову: “Што такое правы чалавека?”

Дададзена 27.09.2018 12:47:38 | 530 праглядаў

Моладзь БНФ запрашае на дыскусію “Што такое правы чалавека?“, якая адбудзецца 29 верасьня ў Менску ў сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).

Human-Rights-dayГэтай імпрэзай Молазь БНФ распачынае цыкль маладзёвых дыскусіў на актуальныя тэмы, датычныя правоў чалавека. Дыскусіі будуць адбывацца з удзелам дасьведчаных экспэртаў і закрануць найбольш злабадзённыя пытаньні і самыя вострыя выклікі правам чалавека: сьмяротнае пакараньне і права на жыцьцё, таямніца прыватнага жыцьця, свабода ад катаваньняў, гендэрная роўнасьць, правы меньшасьцяў, суадносіны правоў чалавека з традыцыйнымі культурнымі каштоўнасьцямі ды палітычнымі ідэалогіямі.

Першая дыскусія будзе прысьвечаная ўводзінам у канцэпцыю правоў чалавека. Падчас яе будзе разгледжаны шырокі спэктр пытаньняў:

-          Што такое правы чалавека? Адкуль і калі яны зьявіліся? Ці ёсьць правы больш важныя і меньш важныя? Што можа пагражаць правам чалавека? Калі правы чалавека можна абмяжоўваць, а калі не? Хто можа парушаць правы чалавека і хто можа іх абараняць?

У якасьці экспэрта падчас дыскусіі выступіць юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Юрый Чавусаў, які зьяўляецца выпускніком Вышэйшага міжнароднага курса па правах чалавека і ў межах Беларускай правабарончай школы правёў больш за сто сэмінараў па праваабарончай тэматыцы для моладзі.

Першая сустрэча цыклю правабарончых дыскусіяў Моладзі БНФ  адбудзецца 29 верасьня ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 15:00.


Пабачыць павялічаную мапу

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.