Партыя БНФ » На абаронцаў Курапатаў ізноў складаюць адміністратыўныя пратаколы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На абаронцаў Курапатаў ізноў складаюць адміністратыўныя пратаколы

Дададзена 28.09.2018 1:33:24 | 541 праглядаў

Лісты з паведамленнямі пра складанне пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні па пошце атрымалі сябра Сойму БНФ Алесь Марачкін, а таксама Дзяніс Івашын, Вольга Нікалайчык, Валер Мазынскі, Віталь Рымашэўскі, Алена Талстая, Ганна Шапуцька, Таццяна Севярынец.

Удзельнікі сходу ў Курапатах 9 верасня. Фота Алены Ляшкевіч

Пра гэта актывісты паведамляюць у сацыяльных сетках.

«За 9 верасня за масавы сход у Курапатах — адміністратыўны пратакол, Бараўлянскі РАУС», напісала ў сваім фэйсбуку 25 верасня Вольга Нікалайчык.

«Сябры, каму прыйшлі пратаколы за ўдзел ва ўзмоцненай Курапацкай варце 9.09.2018, паведамляйце ў каментарах, звярнулася да сваіх падпісантаў 26 верасня Ганна Шапуцька. — Пакуль мы ведаем, што пратаколы(калі гэтыя паперкі так можна назваць) па пошце атрымалі Івашын Дзяніс, Нікалайчык Вольга, Марачкін Аляксей, Мазынскі Валер, Рымашэўскі Віталь, Талстая Алена, Шапуцька Ганна…»

Удакладняецца, што ўдзельнікаў сходу хочуць прыцягнуць да адказнасці па артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Нагадаем, 9 верасня ў Курапатах прайшоў мірны сход, удзельнікі якога выказалі свой пратэст супраць працы рэстарана «Поедем, поедим», збіралі подпісы за яго закрыццё і запісваліся на варту. За кратамі на той час заставаліся абаронцы Курапатаў Павел Севярынец, Максім Вінярскі і Дзяніс Урбановіч, якога павінны былі выпусціць 8 верасня, але пакінулі за кратамі да новага суда ў панядзелак, 10-га.

Паводле газэты “Новы Час

 

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.