Партыя БНФ » Курапаты: Хто і навошта падтрымлівае бізнес на крыві? – ток-шоў “Кожны з нас” на Белсаце
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Курапаты: Хто і навошта падтрымлівае бізнес на крыві? – ток-шоў “Кожны з нас” на Белсаце

Дададзена 29.09.2018 12:01:43 | 667 праглядаў

Што такое Курапаты, і чаму бальшыня беларусаў не ведае пра гэтае месца? Ток – шоу «Кожны з нас» прыводзіць бясспрэчныя доказы таго, што тут расстрэльвалі менавіта сталінскія каты. У перадачы ўзялі ўдзел кіраўнік мінскай раённай арганізацыі БНФ Ільля Дабратвор і сябра Сойму БНФ Юрась Меляшкевіч.

42758778_2261294250765602_6310550861957300224_nСупрацьстаянне ў Курапатах не сціхае ўжо чатыры месяцы. Рэстаран «Поедем поедим» збудавалі даслоўна за дзясяткі метраў ад магіл ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У той жа час абаронцы рэстарану патрабуюць не чапаць прыватнага бізнесу.

У ток – шоу вы пачуеце абодва бакі канфлікту. Былы чыноўнік Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі на пальцах тлумачыць, што парушэнні ў часе будоўлі рэстарану былі з моманту землеадводу, а таксама ведамства не выдала рэстаратарам дазволу эксплуатаваць аб’ект. Ці адкажуць бізнесоўцы за гэта?

 

1:12 – адкрывальнік Курапатаў расказвае пра гэта страшнае месца 3:23 – “Менавіта НКВД вазіла туды людзей на расстрэлы” 6:55 – Успаміны сведкі расстрэлаў: “Людцы мае, за што нас?” 8:40 – Салдаты, якія выкопвалі косткі, бясконца хадзілі перакурваць” 23:00 – Святочныя салюты і танцулькі ля курапацкіх магіл 27:09 – кампутар аўтаматычна паказвае, як рэстаран напалову залез у зону аховы Курапатаў 29:25 – Аркадзій Ізраілевіч: “Деньги любят тишину” 32:12 – Алег Гайдукевіч: “Разбираться надо с чиновниками” 33:35 – Былы высокапастаўлены чыноўнік: “Зямля адведзена незаконна” 40:15 – Былы высокапастаўлены чыноўнік: “Мінкультуры не дало дазвол на ўвлд аб’екта ў эксплуатацыю” 42.06 – Пратаярэй Беларускай праваслаўнай царквы выказваецца пра Курапаты 45:37 – Што кажа адміністрацыя рэстарана і яго наведнікі 47:39 – Алег Гайдукевіч: “Ищите компромисс” 49:30 – Як вырашыць праблему?

Паводле тэлеканалу Белсат

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.