Партыя БНФ » Актывісты БНФ зладзілі экспэдыцыю па Нёмане да стагодзьдзя БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты БНФ зладзілі экспэдыцыю па Нёмане да стагодзьдзя БНР

Дададзена 02.10.2018 11:49:25 | 311 праглядаў

Актывісты Партыі БНФ з Лідчыны ды іншых гарадоў зладзілі экспедыцыю на плытах па Нёмане і прымеркавалі яе да 100-годдзя Беларускай Народный Рэспублікі, якое адзначаецца сёлета.

Цягам васьмі дзён два плыты пад назваю “25 сакавіка” і “27 ліпеня” прайшлі Нёманам па тэрыторыі Лідскага, Наваградскага, Дзятлаўскага і Шчучынскага раёнаў Гарадзенскай вобласці.

Падчас вандроўкі да экспедыцыі далучаліся актывісты з Бярозаўкі, Беліцы, Ліды, Гародні і Менску.

Мэтаю яе правядзення было чарговы раз нагадаць жыхарам прылеглых да Нёмана населенных пунктаў аб важнай у гісторыі Беларусі даце – 100-годдзі БНР, зазначыў сябра Сойму Партыі БНФ, каардынатар абласной грамадскай ініцыятывы “Спадчына” Сяргей Трафімчык:

– Выбралі такі фармат – прайсціся па Нёмане з нашымі нацыянальнымі сцягамі, на бартах плытоў у нас былі банэры “100 гадоў БНР”. Частка людзей, якія нас бачылі з берагоў, напрыклад, рыбакі, віталі, гукалі “Жыве Беларусь!”, падтрымлівалі, можна сказаць, вельмі цудоўна. Таксама ёсць людзі, якія не ведаюць і ніколі не чулі, што такое БНР. І для кагосці гэта будзе нагода пацікавіцца.

Па словах удзельнікаў, такія інфармацыйныя эскпедыцыі на плытах па беларускіх рэках стануць рэгулярнымі. Да ўдзелу ў іх плануецца ў будучым запрашаць сябраў розных арганізацый з усёй Беларусі.

«Пры ўсіх хібах — кепскае надвор’е, кепскае надвор’е і кепскае надвор’е — мэты экспедыцыі былі дасягнутыя цалкам», — сказаў сайту Pyx.by сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, гэтым разам яны пратэставалі нашыя магчымасці ў арганізацыі такога маштабу акцыі — «100 год БНР». «Гэта ўжо нацыянальны ўзровень. Былі правераныя тэхнічныя сродкі, адпрацаваная сістэма сувязі рэгіянальных суполак і арганізацый — Мінск, Ліда, Бярозаўка, Гародня, Масты», — дадаў Ашурак.

«Прайшло ўсё проста выдатна, хоць і не ўвесь маршрут прайшлі. Планавалі да Лунна прайсці, але, нажаль, моцны сустрэчны вецер не дазволіў ісці далей. Апошні дзень змагаліся з ветрам літаральна за кожны метр», — адзначыў яшчэ адзін арганізатар экспедыцыі, старшыня Лідскай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус.

Жыхары вёсак ставіліся нармальна, распавёў ён. «Рыбакоў было не шмат, але, некаторыя з тых, што былі, віталі нас словамі: „Жыве Беларусь!“», — прыгадаў актывіст.

Па ягоным меркаванню такія вандроўкі важныя таму, што па-першае, гэта візуальна паказвае, што ёсьць неабыякавыя людзі, і тыя, хто пабачыў нашыя банеры, сцягі, магчыма, упершыню пацікавяцца гісторыяй БНР.

«Па-другое, гэта яднае людзей. Таму мы запрашалі людзей з розных рэгіёнаў далучацца. І па-трэцяе, такія ўзварушэнні, на маю думку, бадзёраць і даюць сілы для далейшага змагання за будучыню Беларусі, для далейшага будаўніцтва Беларусі!» — заключыў Пантус.

«Наступным годам будзе нешта іншае. Будзе больш удзельнікаў. Будзе больш разнастайная праграма. Думаем зрабіць на грунце такіх вандровак пляцоўку для сустрэчы і дыялогу усіх партыйных і грамадскіх арганізацый нашага рэгіёну. У перспектыве — усёй Беларусі», — упэўнены Ашурак.

«Трэба быць рэалістамі і ставіць перад сабою нерэальныя мэты. тады мы і зменім нашу шэрую рэальнасць», — дадаў ён.

Слухаць размову “Радыё Рацыя” з актывістамі Партыі БНФ, што ўзялі ўдзел у экспэдыцыі па Нёмане

DSCF2200

DSCF2201

DSCF2207

DSCF2215

DSCF2218

DSCF2280

DSCF2285

42858315_2191531481114652_1486020983193075712_o

42889933_2191532547781212_8628924558516158464_o

42889962_2191532381114562_7174255565273563136_o

42854504_2191534181114382_1283376974399537152_o

 Фота Беларускага Радыё Рацыя і сябры Партыі БНФ Арцёма Лявы

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.