Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: Івашкевіч быў адданым змагаром за беларускія каштоўнасці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: Івашкевіч быў адданым змагаром за беларускія каштоўнасці

Дададзена 03.10.2018 9:25:52 | 753 праглядаў

3 кастрычніка спаўняецца 5 год як перастала біцца сэрца Віктара Івашкевіча, выбітнага дзеяча беларускага адраджэння, намесьніка старшыні БНФ і адказнага сакратара Ўправы Фронту.

Сваю грамадска-палітычную дзейнасць Івашкевіч пачынаў яшчэ з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў моладзевых незалежніцкіх суполках “Беларуская майстроўня” і “Талака”, а пазней спрычыніўся да стварэння Беларускага Народнага Фронту. Наконт асобы Віктара Івашкевіча і ягоны ўнёсак у справу нацыянальнага адраджэння, карэспандэнт Радыё Рацыя Павел Генадзіч гутарыць са старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым.

davРыгор Кастусёў: Ён для мяне быў як сябар, як асоба, а для Партыі БНФ – гэта была адна са знакавых фігураў, якая прыкладала намаганні і для стварэння БНФ як грамадскай арганізацыі, пасля ён працаваў для стварэння партыі БНФ, калі было прынятае рашэнне на ІІІ з’ездзе 1993 года. Івашкевіч запомніўся ўсім як асоба-змагар, змагар за Беларусь, змага за незалежнасць, змагар за сімвалы, змагар за мову. І вось менавіта гэтыя яго якасці і паспрыялі таму, што ў БНФ быў заснаваны ганаровы знак, які ўручаецца кожны год тым людзям, якія паказалі найлепшыя вынікі працы ў змаганні за гэтыя каштоўнасці, за якія змагаўся Віктар Івашкевіч. У гэтым годзе знак быў уручаны Паўлу Белавусу за арганізацыю святочных мерапрыемстваў у гонар стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Дакладней, абвяшчення незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Заўважце, што такі знак на Беларусі адзін і менавіта гэты знак імя Віктара Івашкевіча. Толькі ўжо гэта адно кажа пра тое, якая гэта была асоба.

РР: Кім для вас асабіста быў Віктар Івашкевіч?

Рыгор Кастусёў: Для мяне асабіста ён быў прыкладам змагання за беларускія нацыянальныя каштоўнасці. Ён мне і запамніўся як чалавек змагар. Ён мог адзін арганізаваць мерапрыемства так, каб яно было гучным, яскравым, якое давала б прыклад іншым як адстойваць нашыя каштоўнасці. Я памятаю яго аднаасобны выхад на плошчу з бел-чырвона-белым сцягам, і гэта ўжо была падзея. Ён адзін умеў зрабіць так, што было вельмі заўважна не толькі ў Менску, гэта было заўважна ва ўсёй Беларусі і ва ўсім свеце.

РР: Ці будзе Партыя БНФ пэўным чынам адзначаць гадавіну па Віктару Івашкевічу, або нейкім чынам адзначэнне будзе ўключана ў нейкія іншыя адзначэнні?

Віктар Івашкевіч БНФРыгор Кастусёў: Гэта будзе звязана з мерапрыемствамі, якія плануюцца да 30-годдзя стварэння Беларускага Народнага Фронту. Вось менавіта так супадае, што ў хуткім часе будзе 30 год стварэння аргкамітэту БНФ. На мерапрыемствах будзе шмат ветеранаў, якія ведалі Віктара Івашкевіча, якія працавалі разам з ім, якія добра яго памятаюць. І вось гэтае спалучэнне і будзе найбольш яскравым прызнаннем заслугаў Віктара Івашкевіча. Мы так і плануем гэта зрабіць.

Падчас сваёй грамадскай дзейнасці Віктар Івашкевіч неаднаразова атрымліваў адміністрацыйныя пакаранні ў выглядзе арыштаў і штрафаў, трымаў галадоўкі. У кастрычніку 2002 г. ён быў асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула ў газеце “Рабочы”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на кіраўніка Беларусі. На думку сяброў, усё гэта ў выніку адбілася і на стане ягонага здароўя. Віктар Івашкевіч пайшоў з жыцця 3 кастрычніка 2013 года пасля цяжкай і працяглай хваробы ва ўзросце 54 гадоў.

Цалкам размова Беларускага Радыё Рацыя са старшынём Партыі БНФ Рыгорам Касусёвым

Віктар Івашкевіч малады

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.