Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “БНФ выступае за адмову ад сьмяротнага пакараньня”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “БНФ выступае за адмову ад сьмяротнага пакараньня”

Дададзена 05.10.2018 9:13:05 | 478 праглядаў

Ад 5 кастрычніка ў Беларусі праводзіцца тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. Сёлета ён прысьвечаны ўмовам утрыманьня вязьняў, асуджаных на сьмерць.

7684922B-41DC-4352-8657-7E6416DF6AD8_cx0_cy6_cw0_w650_r1Беларусь — адзіная ў Эўропе краіна, дзе засталося сьмяротнае пакараньне. Зь сярэдзіны 1990-х гадоў вынесена больш як 300 сьмяротных прысудаў. Летась расстралялі дваіх асуджаных.

Цяпер у турме знаходзяцца 4 чалавекі зь сьмяротным выракам: Сямён Беражны, Ігар Гершанкоў, Аляксандар Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка.

З гэтай нагоды старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў нагадаў, што патрабаваньне скасаваньня  сьмяротнага пакараньня  уваходзіла ў перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў ад Партыі БНФ, а ад 2014 года гэткае палажэньне ўнесенае ў афіцыйную праграму БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ. Палітык таксама выказаў асабістае стаўленьне да чыньнікаў, якія абумоўліваюць неабходнасьць адмовы ад сьмяротнага пакараньня:

“Наяўнасьць сьмяротнага пакараньня робіць немагчымым уступленьне Беларусі ў Савет Эўропы. На карысьць адмовы ад сьмяротнага пакараньня існуе безліч аргумэнтаў як гуманітарнага, этычнага парадку, так і крыміналагічнага кшталту. Менавіта з гэтай прычыны палажэньне пра скасаваньне сьмяротнага пакараньня ўключанае ў праграму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Я сам не спецыяліст у крыміналогіі і не лічу сабе ўпаўнаважаным разважаць пра тое, якім чынам наяўнасьць у законе сьмяротнага пакараньня ўплывае на стан злачыннасьці. Я больш разбіраюся ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы. Я ўсё жыцьцё прапарацаваў ў сельскай гаспадарцы і ў ЖКГ, у дзяржаўным сектары гэтых галінаў. І я скажу так: той, хто адэкватна ацэньвае маштаб хібаў і промахаў, ды і адкрытых злоўжываньняў у дзяржаўнай палітыцы ў сельскай гаспадарцы, хто бачыць знутры як працуе дзяржаўная сістэма ў ЖКГ – той ніколі не пагадзіцца з тым, каб такая ж сістэма вырашала пытаньні чалавечага жыцьця. Не толькі з нейкіх высокіх меркаваньняў – а з простых практычных прычынаў: нельга даваць дзяржаве права караць людзей смерцьцю. Бо яна непазбежна будзе гэтым правам злоўжываць” – адзначыў Рыгор Кастусёў у сваім допісе ў Фэйсбуку.

Прарама мерапрыемстваў у межах тыдня супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.