Партыя БНФ » Аляксандр Стральцоў: “БНР не выжыла з-за браку салідарнасці і сродкаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксандр Стральцоў: “БНР не выжыла з-за браку салідарнасці і сродкаў”

Дададзена 09.10.2018 8:13:40 | 760 праглядаў

Працягваецца адзначэнне стагоддзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Хоць Беларуская Народная Рэспубліка праіснавала нядоўга, але без яе – не было б сучаснай суверэннай Рэспублікі Беларусь.

СтральцоўКажа намесьнік старшыні Партыі БНФ, выкладчык ЕГУ – Аляксандр Стральцоў. Паводле яго меркавання, БНР не выжыла з прычыны адсутнасці салідарнасці і сродкаў:

— Па-першае, гэта раз’яднанасць палітычнай эліты. На жаль, на той момант адзіным выйсцем было прыкладанне высілкаў усімі, прадстаўнікамі ўсіх пластоў беларускага насельніцтва, для таго, каб БНР выжыла, каб яна адбылася як дзяржава. Гэтага адзінства на жаль не было, а дзеячы БНР не былі здольныя прыцягнуць да гэтай ідэі у тым ліку прадстаўнікоў больш заможных пластоў, у першую чаргу буйных землеўласнікаў.

Сёлета ўлады Беларусі ўпершыню дазволілі дэмакратычнай грамадскасці публічнае святкаванне юбілею абвяшчэння БНР па сваім сцэнары, але не зрабілі ніякіх афіцыйных заяў. Павіншавалі беларусаў з юбілеем Польшча, Вялікабрытанія, Літва і штат Арызона.

Поўную гутарку слухайце на сайце Радыё Рацыя: https://www.racyja.com/hramadstva/alyaksandr-straltsou-karvatski-bnr-ne-v/

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.