Партыя БНФ » Лідэр БНФ перадаў у адміністрацыю прэзідэнта прапановы па 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ перадаў у адміністрацыю прэзідэнта прапановы па 25 сакавіка

Дададзена 11.10.2018 11:04:44 | 381 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 11 кастрычніка перадаў у Адміністрацыю прэзідэнта прапановы па ўдзеле дзяржавы ў адзначэнні 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (Дня Волі – Дня Незалежнасці) ў 2019 годзе.

У прыватнасці, паведаміў БелаПАН палітык, сёння ён сустрэўся з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Жаўняком. «Галоўная тэма маёй размовы тычылася пытанняў таго, як будзе адзначацца Дзень Волі ў наступным годзе, а таксама рэалізацыі некаторых прапаноў партыі аб святкаванні 100-годдзя БНР у гэтым годзе. У тым ліку размова ідзе аб правядзенні тэматычных канферэнцый і мерапрыемстваў, а таксама ўсталяванні памятнай дошкі на доме, дзе была 100 гадоў таму абвешчана беларуская дзяржава», — распавёў палітык.

План святочных мерапрыемстваў у Дзень Волі 25 сакавіка ў наступным годзе пакуль абмяркоўваецца «толькі папярэдне, ёсць розныя прапановы», дадаў ён. Пісьмовы адказ на зварот, па словах Рыгора Кастусёва, паабяцалі ў адміністрацыі даць ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная ў ноч на 25 сакавіка 1918 года. 100-годдзе стварэння БНР дэмакратычная грамадскасць адзначала 25 сакавіка гэтага году. Упершыню за многія гады Мінгарвыканкам дазволіў правесці ў цэнтры горада, каля опернага тэатра, святочны мітынг і канцэрт. Сталічныя ўлады таксама станоўча паставіліся да ідэі ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар 100-годдзя БНР. Сродкі на выраб дошкі сабралі ў інтэрнэце за некалькі гадзін. Планавалася, што дошка будзе ўстаноўлена 23 сакавіка, але пасяджэнне ў Мінгарвыканкаме савета, які афіцыйна павінен быў ухваліць гэтае рашэнне, было перанесенае на няпэўны час.

Пры гэтым у гарвыканкаме сцвярджаюць, што «пытанне аб мэтазгоднасці прыняцця рашэння па ўсталёўцы памятнай дошкі знаходзіцца на разглядзе».

Screenshot-2018-5-8

Паводле газэты “Новы Час

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.