Партыя БНФ » Адлічаныя студэнты збіраюць грошы на працяг навучаньня ва Украіне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адлічаныя студэнты збіраюць грошы на працяг навучаньня ва Украіне

Дададзена 14.10.2018 2:33:16 | 526 праглядаў

Грамадская кампанія па падтрымцы адлічаных па палітычных матывах студэнтаў “Даць рэпрэсіям урок” распачынае сацыяльны праект “Капучына ці вышэйшая адукацыя?”

adlichanyja_studentyМэта праекту – сабраць сродкі на вучобу ва ўкраінскім універсітэце на завочным аддзяленні чатыром несправядліва адлічаным студэнтам з Беларусі. Сабраныя сродкі дапамогуць маладым людзям не прыпыняць займацца грамадскай дзейнасцю ў нашай краіне і ўдасканальваць яе праз атрыманне вышэйшай адукацыі.

Таленавітыя і актыўныя маладзёны, якія прагнуць пераменаў у Беларусі, праз сваю грамадска-палітычную дзейнасць былі пазбаўленыя магчымасці атрымаць вышэйшую адукацыю на Радзіме.

Так, Ганну і Дзяніса адлічылі па палітычных матывах, Кацярыну ціскам вымусілі забраць дакументы з ВНУ. Але гэтыя студэнткі і студэнты настроены завяршыць адукацыю і пры гэтым працягваць сваю актыўную грамадска-сацыяльную дзейнасць. Яны любяць Беларусь, не хочуць вывозіць свой патэнцыял у іншыя краіны і ўпэўненыя ў тым, што вышэйшая адукацыя дасць ім магчымасць рабіць сваю справу больш якасна і эфектыўна.

Анісія, Кацярына, Ганна і Дзяніс ужо паступілі на завочнае аддзяленне ў адзін з украінскіх ўніверсітэтаў. Засталося толькі аплаціць навучанне. Усяго 2000 кубкаў кавы, альбо 67 кубкаў штодня, і мара атрымаць вышэйшую адукацыю стане рэальнасцю.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.