Партыя БНФ » У сядзібе БНФ – выстава мастакоў суполкі “Пагоня” да 30-годзьдзя БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сядзібе БНФ – выстава мастакоў суполкі “Пагоня” да 30-годзьдзя БНФ

Дададзена 14.10.2018 5:00:38 | 289 праглядаў

У сядзібе Партыі БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) адкрылася выстава творцаў мастацкай суполкі “Пагоня”, прысвечаная 30-годдзю паўстаньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронта, які быў створаны 19 кастрычніка 1988 году.

30 гадоў БНФ Адраджэньне

На выставе прадстаўлены творы мастакоў Аляксея Марачкіна і Генадзя Драздова. ​Адкрыцьцё выставы дае старт мерапрыемствам, прысьвечаным стварэньню Беларускага Народнага Фронту ў кастрычніку 1988 году.

Адкрыў выставу сябра Сойму Партыі БНФ мастак Аляксей Марачкін:

– Мы працавалі разам. Імкнуліся да свабоды, да незалежнасці. І зараз БНФ, хоць ён і раздзяліўся, спавядае тыя ідэалы, тыя ідэі, закладзеныя яшчэ тады – 19 кастрычніка 1988 года.

Па словах Аляксея Марачкіна, ён прадставіў на выставу больш за 10, а Генадзь Драздоў – 3 карціны, якія адлюстроўваюць складаны шлях Беларусі да незалежнасьці і свабоды.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў падкрэсліў, што гэта далёка не адзіная імпрэза, якую рыхтуе партыя да 30-годдзя БНФ:

– Гэта першае мерапрыемства, якое праводзіцца на ўправе партыі БНФ і грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”, прысьвечанае 30-годдзю стварэння БНФ. Менавіта спадар Аляксей Марачкін распачынае цэлы шэраг такіх імпрэзаў. 17 верасьня ў нас адбудзецца творчая сустрэча з адным з дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Сяргеем Навумчыкам. Гэта таксама той чалавек, які пачынаў працу ў першых шэрагах і быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, склад якога здабыў незалежнасьць цяперашняй Рэспубліцы Беларусь. І яшчэ будуць імпрэзы, пра якія мы паведамім пазней.

Выстава Аляксея Марачкіна і Генадзя Драздова будзе працаваць на сядзібе Партыі БНФ у Менску да 17 кастрычніка – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Марачкін

CB2B86EA-6D1A-4201-AECF-162B3D41568A_w650_r0_s

D0BC15DB-E464-432F-B99F-BEEEF5D3C36B_w650_r0_s

6739E21E-712A-49BC-971F-F548C906A71F_w650_r0_s

Фатаздымкі беларускай службы Радыё Свабода

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.