Партыя БНФ » У сядзібе БНФ Сяргей Навумчык прэзэнтуе новую кнігу: “Дзевяноста трэці”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сядзібе БНФ Сяргей Навумчык прэзэнтуе новую кнігу: “Дзевяноста трэці”

Дададзена 16.10.2018 10:29:58 | 895 праглядаў

17 кастрычніка ў цэнтральнай сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста трэці», што была выдадзеная Радыё Свабода ў межах сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».

Пачатак імпрэзы ў 18.30.

«Дзевяноста трэці» — 69-ы том «Бібліятэкі Свабоды» і пятая кніга хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя.

У ёй аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995).

853ED8BD-21FA-47CC-930B-1B0C5F31C0E7_w1023_r1_s

Папярэднія кнігі цыклю — «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты» і «Дзевяноста другі».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.