Партыя БНФ » Адзначаем 30-годзьдзе БНФ: праграма імпрэзаў партыі да слаўнага юбілею
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адзначаем 30-годзьдзе БНФ: праграма імпрэзаў партыі да слаўнага юбілею

Дададзена 16.10.2018 12:01:02 | 1,200 праглядаў

19 кастрычніка спаўняецца трыццаць гадоў ад моманту ўтварэньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. З гэтай нагоды Партыяй БНФ заплянаваны шэраг юбілейных імпрэзаў.

30 гадоў БНФАргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» быў створаны 19 кастрычніка 1988 году у менскім Касьцёле Сымона і Алены (Чырвоны Касьцёл) – тады там месьціўся Дом Кіно. Устаноўчы зьезд БНФ адбыўся ў Вільні 24-25 чэрвеня 1989 году.

Сёлета да адзначэньня памятнай даты Партыяй БНФ быў зацьверджаны афіцыйны лагатып сьвяткаваньня.

Таксама ў праграму адзначэньня трыццацігодзьдзя БНФ уваходзяць наступныя падзеі:

Напярэдадні слаўнага юбілею ў штаб-кватэры БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) пачала працу выстава мастакоў мастацкай суполкі “Пагоня” – экспазыцыя  даступная для наведваньня да 18 кастрычніка ў працоўныя гадзіны сядзібы (ад 13.00 да 19.00).

Прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка “Дзевяноста трэці” з удзелам аўтара адбудзецца ў сядзібе БНФ 17 кастрычніка а 18.30 — гэта 69-ы том «Бібліятэкі Свабоды» і пятая кніга хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя.

У дзень юбілейнай даты 19 кастрычніка чакаецца палітычная адозва старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва “30 гадоў БНФ: нашая місія працягваецца

19 кастрычніка а 13.00 у сядзібе БНФ адбудзецца адкрыцьцё выставы памятных рэчаў, перадвыбарчых плякатаў, налёпак, ўлётак ды іншых друкаваных матэрыялаў датычных гісторыі БНФ з прыватных архіваў фронтаўцаў. Экспанаты выставы адлюстроўваюць этапы заснаваньня Беларускага Народнага Фронту у 1988 годзе, выбарчыя ды палітычныя кампаніі, запрашэньні на шэсьці і дэманстрацыі, якія адыгралі вызначальную ролю ў гісторыі Беларусі, а таксама першыя нумары “Навінаў БНФ” ды іншыя ўнікальныя матэрыялы.

Юбілейнае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” прызначанае на 27 кастрычніка (пачатак аб 11-й гадзіне).

30 гадоў БНФ Адраджэньне

Uliotka880041

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.