Партыя БНФ » Актывістаў Моладзі БНФ затрымалі на пікеце ля Генеральнага Штаба
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывістаў Моладзі БНФ затрымалі на пікеце ля Генеральнага Штаба

Дададзена 16.10.2018 12:38:45 | 569 праглядаў

Непадалёк ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў Моладзі БНФ. Яны праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі “Білет на той свет”.

Гэтым пікетам актывісты распачалі анансаваную раней кампанію «Білет на той сьвет». Паводле кіраўніка Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка, кампанія «Білет на той сьвет» накіраваная на тое, каб паказаць людзям «усе рэаліі сучаснага войска ў Беларусі», а таксама даказаць перавагі кантрактнай службы.

«У сувязі з тым, што апошнім часам пачасьціліся выпадкі гвалту ды забойстваў у войску, мы пачынаем гэтую кампанію, — гаварылася ў распаўсюджаным актывістамі прэс-рэлізе. — Асноўная наша мэта — выклікаць грамадзкі рэзананс, прыцягнуць увагу грамадзтва і зрабіць так, каб пра гэта гаварылі ня толькі тады, калі памрэ новы хлопец. Колькі яшчэ павінна загінуць хлопцаў, пакуль людзі перастануць маўчаць?»

​Акцыя 16 кастрычніка працягвалася некалькі сэкундаў. Да актывістаў адразу ж падышоў АМАП, былі затрыманыя трое ўдзельнікаў актывістаў: Дзяніс Мандзік, былая старшыня «Моладзі БНФ» Ганна Пахолка і яшчэ адзін хлопец – паведамляе Радыё Свабода. Як стала вядома пазьней, затрыманы падчас пікета актывіст Моладзі БНФ Арсеній Дзядок быў вызвалены ўвечары.

Па інфармацыі ад кіраўніка Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка, затрыманых актывістаў павезлі ў Цэнтральны РУУС.

pikerbnf1610

24AE90DF-9752-43A4-AFB4-C71E2E40D68C_w650_r0_s

925A441D-8AD2-4711-9941-11504090AE6A_w650_r0_s

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.