Партыя БНФ » Актывісты Моладзі БНФ аштрафаваныя за акцыю каля Генштабу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты Моладзі БНФ аштрафаваныя за акцыю каля Генштабу

Дададзена 17.10.2018 5:20:49 | 559 праглядаў

17 кастрычніка суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў удзельнікаў пікету супраць дзедаўшчыны, які адбыўся 16 кастрычніка.

Былая старшыня Моладзі БНФ Ганна Сьмілевіч (Пахолка) — 312 рублёў штрафу (25 базавых велічынь), суддзя Таццяна Акавітая.

Цяперашні лідэр Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік — 735 рублёў (30 Базавых велічынь) – суддзя Наттальля Вайцяховіч.

У суд актывістаў Моладзі даставілі ў кайданках.

Актывісты Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік, Ганна Сьмілевіч і Арсень Дзядок выйшлі да будынку Генеральнага штабу з плякатам «Білет на той сьвет» і партрэтамі загінулых вайскоўцаў.

Фактычна адразу актывістаў затрымалі і адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Пазьней Арсеня Дзядка вызвалілі без складаньня пратаколу, бо яму яшчэ ня споўнілася 18 гадоў, а Ганна Сьмілевіч і Дзяніс Мандзік правялі ноч у ізалятары на Акрэсьціна – паведамляе Радыё Свабода.

Назіральнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” паведамляюць з суду:

У якасці сведкі выступае супрацоўнік міліцыі, які запісваў на відэакамеру пачатак пікету.

Дзяжурны міліцыянер запатрабаваў, каб пры ўваходзе ў судовую залу адключалі смартфоны, а на заўвагу, што гук пад час працэсу пісаць не забараняецца, адказаў: “Дома будзеце мець правы».

– Ці звярталіся  за дазволам на пікет у выканкам?” – пытае суддзя ў Смілевіч.

– Так

– Ці быў атрыманы дазвол

– Не!

Суддзя выносіць рашэнне аб пакаранні Смілевіч штрафам у памеры 25 базавых велічынь за парушэнне арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У дачыненні  Мандзіка судом вынесена пастанова аб пакаранні штрафам у памеры 30 базавых велічынь або 735 рублёў.

bilet-na-toi-svet-sud

44183258_10213100067120274_3539347291523514368_o

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.