Партыя БНФ » Судовыя выканаўцы “павіншавалі” Рыгора Кастусёва з юбілеям БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Судовыя выканаўцы “павіншавалі” Рыгора Кастусёва з юбілеям БНФ

Дададзена 20.10.2018 5:18:15 | 290 праглядаў

Сваеасаблівым чынам адзначылі дату трыццацігодзьдзя стварэньня аргкамітэту БНФ судовыя выканаўцы. Аддзел прымусовага выкананьня Шклоўскага раёна 19 кастрычніка наклаў абмежаваньні на маёмасьць старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва дзеля забесьпячэньня аплаты штрафа за Курапаты, які насамрэч быў ужо даўна выплачаны.

Як паведаміў Рыгор Кастусёў прэс-службе Партыі БНФ, 19 кастрычніка ён атрымаў па пошце цэлы пакет дакументаў, зьвязаных з адміністратыўнымі штрафамі, якімі палітык быў пакараны ў часе сёлетніх пратэстаў у Курапатах. У тым ліку Рыгору Кастусёву была дасланая позва і пастанова аб накладаньні абмежаваньняў на маёмасьць у выглядзе забароны ажыцьцяўленьня рэгістрацыйных дзеяньняў у дачыненьні да аўтамабіля і гаража, якія належаць старшыні БНФ.

Кастусёў 18- Я быў здзіўлены, атрымаўшы з суда Шклоўскага раёну паведамленьне пра ўзбуджэньне выканаўчай вытворчасьці па штрафах за курапацкую варту. Справа ў тым, што ўсе штрафы па сёлетніх адміністратыўных спагнаньнях у мяне слочаныя. Нягледзячы на гэта, судовыя выканаўцы вынеслі на мой адрас пастанову пра накладаньне арышту на аўтамабіль і гараж. Мне давялося ў дзень трыццацігодзьдзя БНФ займацца камунікацыяй паміж судамі ў Менску, якія выносілі пастановы пра штрафы, і судовымі выканаўцамі тут у Шклове, якія наклалі абмежаваньні на маю маёмасьць дзеля спагнання грошаў у лік штрафа. Падкрэслю, што гэтыя штрафы былі сплочаныя мною яшчэ ўлетку. Я разглядаю гэтыя дзеяньні судовай улады  як дробную помсту за пададзеную мною ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу на выкарыстаньне адміністратыўнага перасьледу як сродку абмежаваньня свабоды сходаў у Беларусі. Гэтая скарга была ў мінулым месяцы мною пададзеная пры дапамозе юрыстаў правабарончага цэнтру “Вясна” – сказаў Рыгор Кастусёў.

Як паведаміў лідэр Партыі БНФ, накладаньне абмежваньня на распараджэньне аўтамабілям і неабходнасьць тэрміновых захадаў для прадухіленьня незаконных дзеяньняў судовых выканаўцаў стварыла перашкоды для яго ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да трыццацігодзьдзя БНФ.

Нагадаем, што 4 ліпеня суд Партызанскага раёну Менску аштрафаваў старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва на 30 базавых велічынь штрафу (735 рублёў) па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у акцыях па абароне Курапатаў, дзе адчынілася забаўляльная ўстанова “Поедем-поедим”. Напярэдадні лідэр БНФ быў брутальна затрыманы спецаддзелам міліцыі на шляху да менскага аэрапорта, што пазбавіла яго магчымасьці выступіць на канфэрэнцыі ў польскім Сэйме. Па факце абмежаваньня свабоды сходаў старшыня БНФ падаў паведамленьне ў Камітэт ААН па правах чалавека.

пастанова пра ўзбуджэньне выканаўчай вытворчасьці

павестка

арышт - аўто

арышт - гараж

 

 

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.