Партыя БНФ » У Курапатах адбылася “Ноч растраляных паэтаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Курапатах адбылася “Ноч растраляных паэтаў”

Дададзена 30.10.2018 12:02:52 | 153 праглядаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях турмы НКВД у Менску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў забівалі аднаго за адным.

43304936_558869137885792_5449804041919704260_nУ Курапатах увечары 29 кастрычніка прайшлі чытаньні «Ноч расстраляных паэтаў» памяці забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

​Каля 100 чалавек сабраліся на акцыю «Ноч расстраляных паэтаў» увечары 29 кастрычніка ў Курапатах — месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Сёлета акцыя праходзіць у заходняй частцы ўрочышча, а не на цэнтральным узгорку (Галгофе), паколькі там вядуцца падрыхтоўчыя працы для ўстаноўкі памятнага знаку ад уладаў.

У падземным пераходзе ля выхаду ў бок Курапатаў усталяваная імправізаваная сцэна, на якой выступаюць і чытаюць вершы рэпрэсаваных паэтаў удзельнікі жалобнай акцыі. Людзі знаходзяцца звонку і ўнутры пераходу.

Сярод прысутных намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, ганаровы старшыня аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў, літаратуразнаўца і палітоляг Аляксандр Фядута, культуроляг Сяргей Харэўскі, паэт Сяргей Законьнікаў, культуроляг Юлія Чарняўская, публіцыст Сяргей Ваганаў, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, паэт Андрэй Хадановіч, паэт і дасьледчык Міхась Скобла, паэт Усевалад Сьцебурака, музыка Павал Аракелян ды іншыя – паведамляе Радыё Свабода.

45015647_10212559214191397_1292441756280815616_nУ сваім выступе пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў падкрэсьліў, што з часам Курапаты зоймуць сваё месца ў памяці чалавецтва побач з Бухэнвальдам і Асьвенцімам.

Грамадзкі актывіст Эдуард Пальчыс зачытаў ліст ад нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, у якім яна выказала смутак з нагоды трагедыі, якая адбылася ў Курапатах, і салідарнасьць з тымі, хто прыйшоў ушанаваць памяць загінулых.

У пачатку акцыі Зьміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў «Маладога фронту» зачытаў імёны прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, расстраляных у сталінскія часы.

Удзельнікі імпрэзы дэклямуюць вершы, урыўкі з апавяданьняў расстраляных літаратараў, а таксама сучасных твораў пра рэпрэсіі.

114B9738-05E5-4F25-8F93-079F7A992F70_w650_r0_s

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

CA90D4C7-0ED9-4044-ADAB-B7782C4011C4_w650_r0_s

A9E3C838-5D1D-480F-9B75-A00D649B2B6E_w650_r0_s

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.