Партыя БНФ » Збор грашовых ахвяраваньняў у падтрымку Сядзібы БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Збор грашовых ахвяраваньняў у падтрымку Сядзібы БНФ

Дададзена 05.11.2018 8:00:17 | 427 праглядаў

Сядзібе БНФ патрэбная Вашая падтрымка: адзіны офіс пад бел-чырвона-белым сьцягам абвесьціў збор ахвяраваньняў. Пералічыць грошы на аплату арэнды Сядзібы БНФ можна праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП), простым банкаўскім пералічэньнем, альбо наяўнымі ахвяраваньнямі ў самой сядзібе.

Сядзіба БНФ, адна са старэйшых незалежных пляцовак грамадзкага жыцьця ў Менску, абвяшчае збор грошаў для аплаты арэнды памяшканьня. Да 31 сьнежня 2018 г. на аплату арэнды трэба сабраць 28 000 рублёў – інакш ўлады пагражаюць скасаваньнем дамовы арэнды.

Апошнія сем гадоў Сядзіба БНФ размяшчаецца па вуліцы Чарнышэўскага, 3 – сюды яна пераехала пасьля таго, як улады выціснулі партыю з гістарычнага будынку на вуліцы Варвашэні (праспэкт Машэрава). Дамову арэнды скасавалі падчас правядзеньня на маштабнага збору грашовай і рэчавай дапамогі людзям, што былі арыштаваныя на Плошчы-2010: гэта была помста ўладаў за кампанію народнай салідарнасьці – і дзякуючы народнай падтрымцы Сядзіба аднавіла працу на новым адрасе.

Цяпер самой Сядзібе БНФ патрэбная дапамога. У адрозьненьне ад праўладных партыяў, мы не маем ані ільготных ставак арэнды (якія ўлады далі ГА “Белая Русь” і камуністычнай партыі), ані шматмільённых датацыяў з дзяржбюджэту (якія ўлады даюць БРСМ).

Сядзіба БНФ як незалежная пляцоўка існуе выключна дзякуючы ахвяраваньням людзей.

Штогод дзесяткі арганізацыў ладзяць у памяшканьні Сядзібы БНФ культурніцкія, маладзёвыя, дабрачынныя мерапрыемствы – тут адбываюцца канцэрты (у тым ліку гэта пляцоўка для творчых сустрэчаў з музыкамі, якія трапляюць у “чорныя сьпісы”), выставы, дыскусійныя клюбы, прэс-канфэрэнцыі. Пляцоўка адкрытыя не толькі для мерапрыемстваў БНФ: у памяшканьні Сядзібы  адбываліся зьезды і сходы дэмакратычных партыяў і рухаў рознай скіраванасьці.

У часы павелічэньня рэпрэсіяў памяшканьне Сядзібы БНФ застаецца адзіным месцам, дзе незалежная грамадзкасьць можа вольна праводзіць свае імпрэзы.

davБудынак сядзібы БНФ на Чарнышэўскага, 3 цяпер ёсьць адзіным у Менску, дзе лунае нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Але без грашовай падтрымкі людзей гэтае месца можа зачыніцца.

Мы заклікаем ўсіх беларусаў дапамагчы грашовымі ахвяраваньнямі на працяг арэнды Сядзібы БНФ і ліквідацыю наяўных запазычанасьцяў па арэндзе памяшканьня.

Пералічаць сродкі для аплаты сядзібы БНФ можа любы грамадзянін Беларусі.

Шчыры дзякуй за Вашыя ахвяраваньні! Жыве Беларусь!

—————————————————————————————————————————

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы БНФ можна зьдзейсьніць адным з трох шляхоў:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

logo-raschetПералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку,  праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з  выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

ахвяраваньні - еріпРэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ -  у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

•Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ “Адраджэньне”

• БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN:  BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.

 

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ:  uprava@narodny.org альбо праз тэлефон (017) 3645012


Просмотреть увеличенную карту

Па спасылках шукайце кантакты Партыі БНФ у Менску і Менскай вобласьці, а таксама ў Магілёўскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Берасьцейскай, Гомельскай абласьцях.

 

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.