Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: Запазычанасць за сядзібу мусім пагасіць да 31 сьнежня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: Запазычанасць за сядзібу мусім пагасіць да 31 сьнежня

Дададзена 06.11.2018 12:04:13 | 211 праглядаў

Партыя БНФ распачала збор сродкаў, каб пагасіць кошт арэнды і камунальныя запазычанасці за сваю цэнтральную сядзібу ў Менску.

Па словах кіраўніка партыі Рыгора Кастусёва, складанасці пачаліся ў 2016 годзе, калі ўзраслі кошты на камунальныя паслугі. З таго часу сума запазычанасці пачала накаплівацца і на 1 кастрычніка гэтага году дасягнула 28 тысяч 950 рублёў.

За апошні час партыя заплаціла 2 тысячы рублёў, але вялікая запазычанасць яшчэ застаецца:

Рыгор Кастусёў 07– Праблема ў тым, што мы за метр квадратны арэнднай платы плацім 22 рублі. А агульная плошча нашай управы складае 99 кв. метраў. Прадпрыемства «Домэнергасервіс» Партызанскага раёна горада Менска, згодна дамовы, прадстаўляе нам гэтае памяшканне ў арэнду. Мы ад іх атрымалі ліст-папярэджанне з неабходнасцю аплаты запазычанасці і папярэджанне аб высяленні да 5 лістапада 

Але пасля шэрагу перамоваў Рыгора Кастусёва з кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства пытанне аб высяленні пакуль прыпынена:

Быў распрацаваны і падпісаны графік пагашэння запазычанасці. Яна павінна быць пагашана да 31 снежня 2018 года, – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары Радыё Рацыя.

Партыя БНФ абвесьціла збор ахвяраваньняў, якія можна пералічаць праз сыстэму ЕРИП, наўпроставымі банкаўскімі плацяжамі, а таксама ахвяраваць наяўнымі на самой сядзібе па адрасе Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.