Партыя БНФ » Кіраўнік Аршанскай суполкі БНФ: Мы задаволеныя, што дом Караткевіча выкупіў бізнэсмэн Балабін
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўнік Аршанскай суполкі БНФ: Мы задаволеныя, што дом Караткевіча выкупіў бізнэсмэн Балабін

Дададзена 07.11.2018 11:25:39 | 340 праглядаў

Дом Уладзіміра Караткевіча адновіцца і пазней трапіць у рукі музея Караткевіча. Нядаўна стала вядома, што ўладальнік сеткі крамаў “Пяты элемент” Андрэй Балабін выкупіў у Воршы дом, у якім жыў славуты пісьменнік у першыя гады свайго жыцця.

Раней пра планы выкупіць гэты дом заяўляла моладзевае грамадскае аб’яднанне “Звяз”. Яго кіраўнік, сябра Сойму Партыі БНФ і лідэр фронтаўскай суполкі ў Оршы Ігар Казмерчак адказаў на пытанне карэспандэнта Беларускага Радыё Рацыя, ці задаволены ён тым, як вырашылася сітуацыя:

казмерчак1– Мы далучаліся да гэтай сітуацыі вакол дома, калі стала вядома, што яго могуць прадаць пад знос. Тая шуміха, якую атрымалася нам падняць у СМІ, яна і прывяла да таго, што дом усё ж такі захаваецца. Усё ж такі яго не знясуць. Канешне, нашая прапанова была, каб мы выкупілі дом, але гэта не было мэтай, гэта было імкненне для яго захавання. І тое, што яго выкупіў уладальнік “Пятага элемену”, гэта нават лепш для нас. Таму што, па сутнасці, мы дом захавалі, культурная пляцоўка там нейкая будзе.

Дом Уладзіміра Караткевіча знаходзіцца на былой вуліцы Касманаўтаў, якая затым была перайменаваная ў гонар знакамітага аршанца, які на ёй жыў.

IMG_3781

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.