Партыя БНФ » Партыя БНФ падала заяўку на акцыю ў гонар Слуцкага збройнага чыну
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ падала заяўку на акцыю ў гонар Слуцкага збройнага чыну

Дададзена 08.11.2018 10:18:33 | 443 праглядаў

8 лістапада сябры Сойму Партыі БНФ Павал Батуеў і Віталь Амяльковіч падалі у Слуцкі райвыканкам заяву аб правядзеньні ў Слуцку масавых акцыяў (дэманстрацыі і мітынгу), прымеркаваных да 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.

Сёлета правядзеньне традыцыйнай акцыі прызначанае на 24 лістапада (субота).

Пад заявай аб правядзеньні масавага мерапрыемства стаяць подпісы чатырох арганізатараў акцыі:

- намесьнік Старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч,

- сябра Сойму Партыі БНФ Павал Батуеў,

- сябра Сойму Партыі БНФ і каардынатар Руху “За Свабоду” па Мінскай вобласьці Віталь Амяльковіч,

- прадстаўнік руху слаідарнасьці “Разам”, мастак суполкі “Пагоня”  Генадзь Драздоў.

янукевіч78 (2)Камэнтуючы пляны аб правядзеньні будучай акцыі намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што ў апошнія гады ўлады звычайна даюць дазволы на правядзеньне дэманстрацыі ў Слуцку. Апошні выпадак забароны акцыі быў у 2014 годзе. Палітык выказаў спадзяваньне, што сёлетняя акцыі павінная прыцягнуць больш грамадзкай увагі, бо прыпадае на год стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, пад чыімі штандарамі быў распачаты Слуцкі Збройны Чын: “Слуцкае паўстаньне — адзін з найяскравейшых прыкладаў праявы мужнасьці і адвагі беларусаў, якія змагаліся за незалежнасьць нашай краіны. Менавіта такія гістарычныя даты мы павінныя шанаваць дзеля мацаваньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь на цяпершнім этапе яе развіцьця. Мы разлічваем што на акцыю ў Слуцку прыедуць патрыёты і з Менску, і з іншых гарадоў” – сказаў Аляксей Янукевіч.

Як чакаецца, рашэньне выканкама аб дазволе акцыі ў Слуцку павіннае быць прынятае не пазьней за 19 лістапада.

СЗЧ 2018 заяўка

Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Адзін месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, супраціўляліся наступу савецкіх войскаў.  14 лістапада 1920 году распачалася збройная абарона незалежнасьці Беларусі на Случчыне. У гэты дзень там распачаўся Зьезд, які абраў Раду Случчыны. Задачамі Рады стала арганізацыя грамадзянскага кіраваньня, а таксама абароны краю. Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлі, і выказаў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі. Збройныя дзеяньні адбываліся з 27 лістапада па 31 сьнежня 1920 году.

З 1980-х гадоў угодкі Слуцкага Паўстаньня, як знакавая падзея ў гісторыі барацьбы за незалежнасьць, Беларусі адзначаюцца беларускім грамадзтвам як Дзень Герояў. Афіцыйныя ўлады ігнаруюць антыбальшавіцкі збройны чын.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.