Партыя БНФ » #БезПраваНаРасправу: затрыманых актывістаў Моладзі БНФ скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


#БезПраваНаРасправу: затрыманых актывістаў Моладзі БНФ скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі

Дададзена 15.11.2018 12:07:44 | 165 праглядаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

lancug-1

Актывісты Моладзі БНФ 16 кастрычніка 2018 года каля будынка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі правялі мірную акцыю пратэсту – пікет супраць дзедаўшчыны ў войску ў рамках новай грамадскай кампаніі “Квіток на той свет”. Пікет доўжыўся літаральна некалькі хвілін і быў спынены супрацоўнікамі АМАПа. Удзельнікаў пікету Дзяніса Мандзіка, Ганну Смілевіч (Пахолка) і Арсенія Дзядка затрымалі і адвезлі на аўтамабілі з танаваным шклом ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе склалі пратаколы правапарушэння.

Пры канваіраванні ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, а затым і ў суд затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцуг і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суда, парушаючы тым самым дзеючае заканадаўства.

Дык што ж адбываецца з затрыманымі, калі яны хаваюцца за цёмным шклом аўтобусаў без апазнавальных знакаў?

Гісторыю актывістаў Моладзі БНФ глядзім тут

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

 

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.