Партыя БНФ » Актывісты БНФ падтрымалі Анатоля Мышкевіча, якога судзяць за пікет у Гародні
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты БНФ падтрымалі Анатоля Мышкевіча, якога судзяць за пікет у Гародні

Дададзена 17.11.2018 8:29:22 | 443 праглядаў

14 базавых адзінак штрафу прысудзіў суддзя Дзмітры Бубенчык гарадзенскаму актывісту Анатолю Мышкевічу. У суд, падтрымаць Анатоля Мышкевіча, прыйшлі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды Партыі БНФ.

Суд над грамадскім актывістам, каардынатарам цывільнай ініцыятывы „Гародня” Анатолем Мышкевічам прайшоў у гарадзенскім Ленінскім раённым судзе. Разглядалася яго адміністратыўная справа паводле артыкула 23.34 частка 1 – „несанкцыянаванае масавае мерапрыемства”.

Сваёй віны сп. Анатоль не прызнаў:

20181115_151610– Я раздаваў улёткі. Змест іх быў такі ж самы, як і на плакаце. Гэта надпіс: “Мы помнім, не дазволім паўтарыць”. Былі выявы гэтых чатырох чалавек. Людзям, калі даваў улёткі, нагадваў, казаў, што ў гэты дзень адбылося. Калі я пачынаў расказваць, то ўсе помняць пра гэтых людзей, і ўсе былі абураныя. Усе добра разумеюць, што людзі, якія былі ва ўладзе, каб утрымаць уладу, былі гатовая пайсці на любое злачынства. 

16 верасня сёлета Анатоль правёў адзіночную акцыю. На муры аднаго з дамоў з’явіўся плакат са здымкамі зніклых беларусаў: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. Праваабаронцы ўважаюць падобныя судовыя працэсы ціскам на правы грамадзянаў у магчымасці публічнага выказвання ўласнай думкі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.