Партыя БНФ » Дэманстрацыя да гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну пройдзе 24 лістапада
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дэманстрацыя да гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну пройдзе 24 лістапада

Дададзена 18.11.2018 10:33:32 | 897 праглядаў

Слуцкі раённы выканаўчы камітэт даў дазвол на правядзенне 24 лістапада ў Слуцку дэманстрацыі і мітынгу з нагоды 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку з хэштэгам #СЗЧ2018 паведаміў сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч. Масавыя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада. У 11:00 прызначаны збор удзельнікаў каля гарадскога стадыёну (вул. Віленская, 14), далей дэманстрацыя рушыць да гарадскога парку, у якім ад 11:45 да 12:30 пройдзе мітынг.

Як і ў мінулым годзе, улады змянілі маршурт запланаванай дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам акцыі прайсьці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку, як было запланавана паводле першапачатковай заяўкі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра Сойму Партыі БНФ Павал Батуеў, сябра Сойму Партыі БНФ і каардынатар грамадскага аб’яднання “Рух “За свабоду” па Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч і прадстаўнік руху салідарнасці “Разам”, мастак Генадзь Драздоў.

Як паведамляюць заяўнікі, у гэты ж дзень у Слуцку адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага, арганізатары дэманстрацыі і канцэрту ўзгадняюць свае планы.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў спадзяваньне, што сёлетняя акцыі павінная прыцягнуць больш грамадзкай увагі, бо прыпадае на год стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, пад чыімі штандарамі быў распачаты Слуцкі Збройны Чын:

янукевіч78 (2)- “Слуцкае паўстаньне — адзін з найяскравейшых прыкладаў праявы мужнасьці і адвагі беларусаў, якія змагаліся за незалежнасьць нашай краіны. Менавіта такія гістарычныя даты мы павінныя шанаваць дзеля мацаваньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь на цяпершнім этапе яе развіцьця. Мы разлічваем што на акцыю ў Слуцку прыедуць патрыёты і з Менску, і з іншых гарадоў” – сказаў Аляксей Янукевіч.

2018 - 1

 

 

2018 -

 

Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Адзін месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, супраціўляліся наступу савецкіх войскаў.  14 лістапада 1920 году распачалася збройная абарона незалежнасьці Беларусі на Случчыне. У гэты дзень там распачаўся Зьезд, які абраў Раду Случчыны. Задачамі Рады стала арганізацыя грамадзянскага кіраваньня, а таксама абароны краю. Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлі, і выказаў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі. Збройныя дзеяньні адбываліся з 27 лістапада па 31 сьнежня 1920 году.

З 1980-х гадоў угодкі Слуцкага Паўстаньня, як знакавая падзея ў гісторыі барацьбы за незалежнасьць, Беларусі адзначаюцца беларускім грамадзтвам як Дзень Герояў. Афіцыйныя ўлады ігнаруюць антыбальшавіцкі збройны чын.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.