Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў сустрэўся з дэмакратычным актывам Слоніму
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў сустрэўся з дэмакратычным актывам Слоніму

Дададзена 19.11.2018 8:11:39 | 373 праглядаў

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правялі ў Слоніме семінар, на якім ішла гутарка пра механізмы ўплыву грамадзян на дзяржаўную палітыку. У сустрэчы са слонімскімі актывістамі ўзяў удзел намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў.

Семінар адкрыў намеснік старшыні Слонімскага грамадскага аб’яднання “Мінолс”, сябра БНФ Павел Севасцьян.

А пасля юрыст, намеснік старшыні ГА БНФ “Адраджэньне” з Гародні Вадзім Саранчукоў вёў гутарку са слонімцамі пра агульныя рамкі грамадскага ўдзелу і прынцыпы ўплыву грамадзян на дзяржаўную палітыку.

Вадзім Саранчукоў таксама спыніўся на класіфікацыі формаў удзелу ў рэалізацыі мясцовага самакіравання і іх прынцыпах. Ён цікава і змястоўна распавёў, як дамагчыся большага ўплыву грамадзян на дзяржаўную палітыку і якія інструменты забяспечваюць падтрымку працэсу ўплыву грамадзян на дзяржаўную палітыку.

Выступ Вадзіма Саранчукова выклікаў неадназначны водгук у слонімцаў. Сябры згуртавання дэмакратычных сіл на канкрэтных прыкладах распавядалі, як слонімцы прымаюць удзел у дэмакратычным руху не толькі на Слонімшчыне, але і ў Беларусі ў цэлым. Па выступленнях слонімцаў было бачна, што ў многіх рэгіёнах Беларусі дэмакратычны рух па розных прычынах наогул спыніў сваё існаванне. І гэта хвалюе дэмакратычную Беларусь. Але ў Слоніме па-ранейшаму сябры згуртавання дэмакратычных сіл жадаюць, каб у Беларусі ўсё ж механізмы ўплыву грамадзян на дзяржаўную палітыку былі больш адкрытымі, актыўнымі і патрабавальнымі.

2

1

3

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.