Партыя БНФ » Лявон Вольскі выступіць на канцэрце да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лявон Вольскі выступіць на канцэрце да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня

Дададзена 19.11.2018 1:42:10 | 826 праглядаў

Лявон Вольскі выступіць на канцэрце да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня. Канцэрт, прысьвечаны Дню Герояў, афіцыйна пройдзе 24 лістапада ў Доме культуры Слуцку (вул. Вялікая Горка, 1).

Легенда беларускага року зайграе вялікую сольную акустычную праграму. Акрамя Лявона Вольскага, на сцэну падымуцца салігорскі гурт «Харачакра», паэт Андрэй Хадановіч, а таксама мінскі гурт ZANZIBAR. Каманда ZANZIBAR, сярод іншых, праспявае песню «Вятры», напісаную паводле паэмы расстралянага ў верасні 1937 года паэта Сяргея Астрэйкі, які нарадзіўся на Случчыне.

Яго арганізоўваюць прадстаўнікі такіх незалежных ініцыятыў і арганізацый, як «Дзея», «Часовая Рада Случчыны», «Будзьма» і «Умовы для мовы», а галоўны інфармацыйны партнёр — незалежная слуцкая газета «Інфа-Кур’ер».

Уваход на канцэрт будзе бясплатным. Старонка імпрэзы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук: https://www.facebook.com/events/1121561918020571/

Пачатак імпрэзы а 14:00 – неўзабаве пасьля дэманстрацыі і мітынгу з нагоды 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, якія ладзяць у Слуцку актывісты Партыі БНФ ды іншых патрыятычных арганізацыяў.

Дадатковая інфармацыя:+375 44 726 7228,  dziejaby@gmail.com

1 - 55

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.