Партыя БНФ » Падчас XVI Мінскага Форуму Рыгор Кастусёў задаў пытаньне прадстаўніку беларускага МЗС
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Падчас XVI Мінскага Форуму Рыгор Кастусёў задаў пытаньне прадстаўніку беларускага МЗС

Дададзена 23.11.2018 6:13:54 | 180 праглядаў

Падчас Мінскага Форуму, які ў шаснаццаты раз цяпер праходзіць у сталіцы Беларусі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў прэс-сакратару Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь Анатолю Глазу, што высілкі гэтага міністэрства па паляпшэньні вокавапалітычнага іміджу краіны перакрэсліваюцца дзеяньнямі іншых ведамстваў, у тым ліку міністэрства ўнутраных спраў. Лідэр БНФ пацікавіўся, ці не плянуе беларускі МЗС паставіць гэтае пытаньне перад кіраўніком дзяржавы.

87Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначыў поспехі Міністэрства замежных спраў у паляпшэнні іміджу краіны на міжнароднай арэне. Аднак ён пацікавіўся ў прадстаўніка МЗС, ці не плануе ведамства падняць перад Аляксандрам Лукашэнкам пытанне аб тым, што намаганні міністэрства перакрэсліваюцца негатыўнымі дзеяннямі іншых ведамстваў, у прыватнасці МУС.

«Міністэрства замежных спраў – гэта частка ўраду, як бы там ні было. Таму не трэба спрабаваць нас супрацьпастаўляць нашым калегам. Вы пачутыя, добра, прымем як рэкамендацыю», – заявіў Глаз, паведамляе інтэрнэт-газэта Naviny.by.

Міністэрства замежных спраў Беларусі не валодае інфармацыяй аб здзяйсненні ўладамі рэпрэсіўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў апазіцыі, заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз 23 лістапада на XVI Мінскім форуме.

Такім чынам Глаз адказаў на пытанне прадстаўніка аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргея Спарыша, ці могуць улады спыніць пераслед апазіцыянераў.

«Ніякім чынам я не магу на гэтае пытанне адказаць, таму што, шчыра кажучы, нават не ў курсе спраў. Гэта пытанні да праваахоўных органаў, да судоў. Ці можна спыніць рэпрэсіі? Не ведаю, ці ёсць яны наогул », – сказаў Глаз.

 

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.