Партыя БНФ » ЗБС і Моладзь БНФ патрабуюць адкрытую справаздачу ад БРСМ за пералічаныя з дзяржаўнага бюджэту сродкі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


ЗБС і Моладзь БНФ патрабуюць адкрытую справаздачу ад БРСМ за пералічаныя з дзяржаўнага бюджэту сродкі

Дададзена 24.11.2018 12:01:37 | 249 праглядаў

Моладзь БНФ і Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў абвесьцілі старт грамадзкай кампаніі супраць манаполіі БРСМ у сфэры маладзёжнай палітыкі.

Моладзь БНФАпошнім часам у сродках масавай інфармацыі з’яўляецца ўсё больш навін пра дзяржаўную моладзевую арганізацыю “БРСМ”, якія носяць адмоўна негатыўны характар. Студэнтаў і студэнтак не толькі прымушаюць уступаць туды супраць іх волі і выплочваць ўнескі, але і неафіцыйна забараняюць выхад з арганізацыі пад пагрозай адлічэння.

Моладзь БНФ і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў распачынаюць кампанію, якая накіравана на скасаванне манаполіі Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі ў сферы моладзевай палітыкі і правядзення глабальных рэформ у сферы студэнцкага самакіравання.

Можна вызначыць шмат праблем, але на першым этапе незалежныя моладзевыя арганізацыі вылучылі асноўныя:

1) Вялізныя дзяржаўныя датацыі;

2) Адсутнасць празрыстасці ў дзейнасці (цэнтралізаванае кіраванне, адсутнасць; фінансавай справаздачнасці ў адкрытым доступе);

3) Факты прымусовага ўступлення шляхам пагроз;

4) Манапалізацыя універсітэцкіх органаў самакіравання;

5) Манапалізацыя моладзевых парламентаў.

Гэтыя і многія іншыя факты паказваюць, што БРСМ на сённяшні момант не з’яўляецца арганізацыяй, якая прадстаўляе і абараняе інтарэсы моладзі, а з’яўляецца звычайным рупарам дзяржаўнай прапаганды з вялізным адміністрацыйным рэсурсам, які існуе на бюджэтныя грошы (у 2018 годзе расходы на БРСМ склалі 3,4 мільёнаў даляраў).

Незалежныя маладзёвыя арганізацыі лічаць, што цяперашні БРСМ павінен быць пазбаўлены манаполіі ў моладзевай сферы. Апроч гэтага павінна быць праведзена глабальная рэформа моладзевай палітыкі, накіраваная на развіццё моладзевых НДА. Неад’емная частка моладзевай палітыкі – гэта моладзевы парламентарызм і студэнцкае самакіраванне. Зараз большасць гэтых структур штучна створаны і працуюць чыста дэкаратыўна: у моладзевых парламентах няма дыялогу, а цяперашнія органы студэнцкага самакіравання не з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі і не адпавядаюць нормам Балонскага Працэсу.

Моладзь БНФ і ЗБС прапануюць правесці глабальную рэформу гэтых органаў. Канкрэтныя мэты кампаніі:

1. дамагчыся выканання патрабаванняў Балонскага працэсу па нормах студэнцкага самакіравання;

2. дамагчыся правядзення рэформы моладзевых парламентаў, якая прывядзе да стварэння агульнарэспубліканскага парламента, аб стварэнні якога ўжо даўно кажуць чыноўнікі;

3. дамагчыся ўвядзенняі конкурснай сістэмы на размеркаванне дзяржаўнага фінансавання моладзевай палітыкі;

4. запатрабаваць адкрытую справаздачу ад БРСМ за пералічваемыя з дзяржаўнага бюджэта сродкі.

Як прадстаўнікі моладзевай часткі грамадзянскай супольнасці Беларусі, моладзь не можа не звяртаць сваю ўвагу на вышэй пералічаныя факты і лічыць патрэбным сабрацца прадстаўнікам усім недзяржаўных моладзевых арганізацый і абмеркаваць тую сітуацыю, якая склалася ды знайсці шляхі яе вырашэння.

4-га снежня 2018 года будзе зладжаны круглы стол, да ўдзелу ў якім запрашаюцца прадстаўнікі моладзевых арганізацый, ініцыятыў.

Арганізатары круглага стала:

zvarot.by

Моладзь БНФ

Аналітычны Праект «Цэнтр Моладзевых Даследаванняў» Задзіночанне беларускіх студэнтаў

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.