Партыя БНФ » «Euronews распаўсюджвае фэйкавыя навіны», — намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч раскрытыкаваў прарасейскую палітыку тэлеканалу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«Euronews распаўсюджвае фэйкавыя навіны», — намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч раскрытыкаваў прарасейскую палітыку тэлеканалу

Дададзена 26.11.2018 11:20:08 | 191 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч зьвярнуў увагу прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі на інфармацыйную палітыку тэлеканалу Euronews.

hqdefault«Лічу неабходным, каб кіраўніцтва Эўразьвязу або актыўна паўплывала на сытуацыю з Euronews, або правяла інфармацыйную кампанію ў Расеі і Беларусі з тым, што тэлеканал маніпулюецца Крамлём», — адзначыў Аляксей Янукевіч.

Ён заявіў, што апошнім часам тэлеканал Euronews усё часьцей распаўсюджвае відавочна фэйкавыя навіны. Як прыклад, у мінулыя выходныя падчас сюжэту на тэму Brexit бягучы радок інфармаваў, што «украинские военные начали массированный обстрел жилых районов самопровозглашенной Донецкой народной республики». Спасылка на крыніцу інфармацыі — РИА «Новости» — ніякім чынам не зьмяншае «таксычнага ўзьдзеяньня» на сьвядомасьць гледачоў, перакананы палітык.

«І расейцы, і беларусы, і іншыя нацыі, якія глядзяць трансьляцыю расейскамоўнай вэрсыі Euronews, аказваюцца ашуканымі, бо ўспрымаюць тэлеканал як варты даверу эўрапейскі СМІ — ці прынамсі ніяк не пракрамлёўскі ў дачыненьні да расейска-ўкраінскага канфлікту. На справе ж атрымліваюць менавіта расейскую прапаганду», — заявіў намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Адным з акцыянэраў Euronews зьяўляецца Ўсерасейская дзяржаўная тэлерадыёкампанія (ВГТРК).

Паводле Радыё Свабода

 

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.