Партыя БНФ » Акцыя Моладзі БНФ у знак пратэсту супраць агрэсіі Расеі ў Азоўскім моры
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Акцыя Моладзі БНФ у знак пратэсту супраць агрэсіі Расеі ў Азоўскім моры

Дададзена 26.11.2018 9:47:44 | 221 праглядаў

Увечары 26 лістапада актывісты Моладзі БНФ ды іншыя неабыякавыя маладзёны прынесьлі да ўвахода ў расейскую амбасаду ў Менску папяровыя караблікі. Такім чынам мінчане адгукнуліся на заклік Моладзі БНФ асудзіць акт агрэсіі Расіі супраць Украіны ў Азоўскім моры.

— Захоп Расіяй украінскіх караблёў у Азоўскім моры — гэта агрэсія. Расія зрабіла крок да пачатку вайны. Я лічу, што беларуская грамадзянская супольнасць не павінна заставацца ў баку ад гэтага, мы мусім выказаць сваю падтрымку Украіне і асуджэнне агрэсіі Расіі. Бо сёння гэта Украіна, а заўтра можа быць і Беларусь, — распавёў карэспандэнту газэты «Новы Час» сябра Моладзі БНФ Арсень Дзядок.

Акцыю маладзёвага крыла партыі ўхваліў старшыня БНФ Рыгор Кастусёў:

 

Ля будынка амбасады Расіі ўвечары 26 лістапада сабралася да 15 актывістаў, сярод якіх былі сябры Моладзі БНФ, Маладога Фронту і проста неабыякавыя грамадзяне.

Арсень Дзядок

Арсень Дзядок

Актывісты прынеслі да будынка амсбасады папяровыя караблікі, размаляваныя ўкраінскімі сцягамі.

— У Кіеве ўчора да Расійскай амбасады разам з шынамі прыносілі папяровыя караблікі. З шынамі ў нас дакладна нічога не выйшла б, а вось ідэя «Моладзі БНФ» прынесці караблікі падалася добрай. У любым выпадку, неяк трэба рэагаваць, — мяркуе яшчэ адна ўдзельніца акцыі Святлана Каваленка.

Моладзевыя актывісты падкрэсліваюць, што іх акцыя носіць выключна мірны характар.

Актывіст Курапацкай варты маладафронтавец Дзяніс Урбановіч таксама прыйшоў да амбасады Расіі

Актывіст Курапацкай варты маладафронтавец Дзяніс Урбановіч таксама прыйшоў да амбасады Расіі

Зрэшты, збольшага яна прайшла спакойна: цягам некалькіх хвілін удзельнікі паклалі караблікі ля цэнтральнага ўваходу ва ўстанову і разыйшліся. За іх дзеяннямі назіралі па меншай меры восем асоб у цывільным, адзін з іх здымаў на камеру. Сярод цывільных быў і начальнік РАУС Цэнтральнага раёна сталіцы Артур Шахлай. Паміж ім і яго калегамі адбылася кароткая спрэчка з некалькімі ўдзельнікамі акцыі, але ў выніку затрыманняў не адбылося.

Артур Шахлай (справа) і праваахоўнікі ў цывільным спрачаюцца з удзельнікамі акцыі (двое злева)

Публікуецца паводле:

Дзіяна Серадзюк, газэта “Новы Час”

Фота аўтаркі

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.