Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў крытыку Лукашэнкі на адрас ураду Румаса
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў крытыку Лукашэнкі на адрас ураду Румаса

Дададзена 27.11.2018 12:04:02 | 781 праглядаў

Паводле меркавання старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, крытыка ўраду кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выклікана спробамі абмежаваць яго рэфарматарскія памкненні.

Такі камэнтар палітык даў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя ў адказ на пытаньне пра верагоднасьць магчымай адстаўкі ўраду.

Кастусёў 18„Нягледзячы на тое, што Румас, на мой погляд, з’яўляецца даволі падрыхтаваным прэм’ерам, які здольны праводзіць неабходныя рэформы, але ён не з’яўляецца самастойным,” – кажа Рыгор Кастусёў. – Румас не можа рабіць тое, што ён лічыць неабходным рабіць, без дазволу зверху. А вышэй за яго толькі Лукашэнка. І, на жаль, разумення кіраўніка нашай краіны аб неабходнасці правядзення рэформаў, на якія здольныя Румас і цяперашні ўрад, няма. Таму спробы Румаса зрабіць штосьці, выклікалі незадавальненне кіраўніка краіны.

Таму эканоміка застаецца ў тым жа стане, які ёсць. Няглядзечы на імкненне ўраду рабіць рэформы, яны не будуць праведзеныя. І лёс цяперашняга ўраду будзе такім жа, як і папярэдняга, – лічыць Рыгор Кастусёў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.