Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у ток-шоў “Наша жизнь” на тэлеканале АНТ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у ток-шоў “Наша жизнь” на тэлеканале АНТ

Дададзена 28.11.2018 12:02:40 | 790 праглядаў

У панядзелак 26 лістапада старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у ток-шоў “Наша жизнь” на рэспубліканскім тэлеканале АНТ.

Тэма дыскусіі – грамадзкія аб’яднаньні і палітычныя партыі, іх цяперашня роля ў жыцьці беларусаў.

46693814_1943533359025673_1449833401233178624_n - копіяРазам з лідэрам БНФ у перадачы ўзялі ўдзел прадстаўніца грамадзкага аб’яднаньня “Гавары праўду” Тацьцяна Караткевіч, намесьнік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч, прадстаўнікі прадзяржаўных арганізацыяў БРСМ, “Белая Русь” і кантраляваных уладай прафсаюзаў.

 

Падчас гарачай спрэчкі Рыгор Кастусёў акцэнтаваў увагу на няроўнасьці ўмоваў для дзейнасьці грамадзкіх арганіізацыяў у Беларусі, пры якой дзяржава з рэспубліканскага бюджэту за кошт падаткаплатнікаў падтрымлівае на неконкурснай аснове псэўдаграмадзкія структуры кшталту БРСМ. А незалежныя маладзёвыя арганізацыі, такія як Моладзь БНФ, досупу да дзяржаўнага фінансаваньня не маюць. Лідэр БНФ выказаў абурэньне сытуацыяй, калі яму як старшыні партыі даводзіцца сустракацца з адміністрацыямі навучальных установаў, каб абараніць актывістаў незалежных маладзёвых арганізацыяў ад перасьледу і пагрозаў звальненьня па палітычных матывах.

Глядзіце відэазапіс перадачы:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.