Партыя БНФ » У Віцебску грамадзкасьць занепакоеная, што новая будоўля нашкодзіць гісторыка-культурнай спадчыне гораду
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Віцебску грамадзкасьць занепакоеная, што новая будоўля нашкодзіць гісторыка-культурнай спадчыне гораду

Дададзена 29.11.2018 12:02:21 | 164 праглядаў

У Віцебску налета плануюць паставіць Палац шлюбу. Нічога дзіўнага. Але супраць будаўніцтва выступаюць гісторыкі да актывісты. Рэч у тым, што з’явіцца Палац мае ў гістарычным цэнтры гораду. Тэрыторыя ж былога Ніжняга замку – ахоўная гісторыка-культурная зона.

сьцяг віцебску«Раскопак там было мала. Перш чым праводзіць нейкія будоўлі і нават іх планаванне, трэба як след вывучыць археалагічна», – кажа архітэктар Ігар Радзько.

Планы аб будаўніцтве Палацу шлюбу віцебскія ўлады агучылі яшчэ летась. Мясцовыя актывісты тады ўзнялі пытанне пра законнасць будаўніцтва ў месцы, дзе дазваляецца толькі рэканструкцыя аб’ектаў.

«У планах 2017 года гэты будынак быў пад нумарам 1. Грамадскасць тады абурылася. Ад імя Партыі БНФ накіроўвалі запыт у пракуратуру: навошта нам гэты Палац? Гэта не самая патрэбная ўстанова для гораду», – каментуе грамадская актывістка Таццяна Севярынец.

Законнасць дзеянняў кіраўніцтва гораду праверыць не атрымалася. Бо пракуратура перадаслала запыт у гарвыканкам, на які актывісты фактычна і скардзіліся. Разбор тады скончыўся чарговымі адпіскамі чыноўнікаў. Няўжо Віцебску апроч ЗАГСаў патрэбная асобная ўстанова для рэгістрацыі шлюбаў?

«Я думаю, што цяпер няма неабходнасці будаваць палац такі. Асабліва для нашага гораду Віцебску».

«Не думаю, што ён ужо так неабходны. Ёсць больш патрэбныя пабудовы. Напрыклад, не хапае дзіцячых садкоў».

«Усё трэба, і дзіцячыя садкі, і школы, і лякарні. Але і Палац шлюбу таксама хіба патрэбны».

На тэрыторыі, адведзенай для Палацу шлюбу, засталіся падмуркі касцёлу і кляштару дамініканаў, якія могуць знікнуць у выніку будоўлі. Каб не дапусціць гэтага, актывісты працягваюць скардзіцца ў розныя інстанцыі.

Міхась Ільін, тэлеканал Белсат

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.