Партыя БНФ » Журналістку “Новага Часу” перасьледуюць за рэпартаж з акцыі моладзі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Журналістку “Новага Часу” перасьледуюць за рэпартаж з акцыі моладзі

Дададзена 09.12.2018 12:01:16 | 297 праглядаў

Зрабіўшы матэрыял аб ініцыяванай Моладдзю БНФ акцыі супраць расейскай агрэсіі ў Азоўскім моры, журналістка газэты “Новы Час” Дзіяна Серадзюк атрымала пратакол як удзельніца несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Нагадаем, што увечары 26 лістапада актывісты Моладзі БНФ ды іншыя неабыякавыя маладзёны прынесьлі да ўвахода ў расейскую амбасаду ў Менску папяровыя караблікі. Такім чынам мінчане адгукнуліся на заклік Моладзі БНФ асудзіць акт агрэсіі Расіі супраць Украіны ў Азоўскім моры.

17311392_1309844742418647_2307248422608767406_oНа журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк склалі пратакол «за ўдзел у пікетаванні без дазволу Мінгарвыканкама». Пра гэта Дзіяна паведаміла ў Фэйсбуку – паведамляе  сайт газэты Новы Час.

«Супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС палічылі, што я не асвятляла акцыю Моладзь БНФ па ўскладанні караблікаў да Расійскай амбасады ў якасці журналіста (спасылка на матэрыял у першым каментары), а прымала ў ёй удзел. Нават пратакол даслалі», — піша Дзіяна.

«Новы Час» асвятляў 26 лістапада акцыю салідарнасці з украінскімі маракамі, захопленымі ў палон Расіяй:Да амбасады Расіі ў Мінску прынеслі папяровыя караблікі.

Фота Дзіяны Серадзюк

«Не разумею, навошта ім у штаце трымаць столькі дармаедаў, якія не могуць нават суаднесці падзеі з відэазапісамі, якія супрацоўнікі міліцыі вядуць на кожнай акцыі», — разважае Дзіяна.

За апошні тыдзень гэта ўжо трэці выпадак ціску ў дачыненні да супрацоўнікаў «Новага Часу»: на журналіста Мікалая Дзядка завялі адміністрацыйную справу за допіс у Фэйсбуку, а бізнесовец Леанід Зайдэс падаў іск супраць газеты і Дзяніса Івашына.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.