Партыя БНФ » У сядзібе БНФ пройдзе экстранае пасяджэньне форума “Свабоду палітвязьням”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сядзібе БНФ пройдзе экстранае пасяджэньне форума “Свабоду палітвязьням”

Дададзена 10.12.2018 7:38:15 | 624 праглядаў

11 снежня а 18.00 ў офісе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца экстраннае паседжанне Форума “Свабоду палітвязням!” у справах Тараса Аватарава, Святаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Алеся Юркойця, Іллі Валавіка – паведамляе сайт Хартыя-97 са спасылкай на Паўла Севярынца.

aux-head-1544459104-politvjazen_360Палітвязень Тарас Аватараў у калоніі амаль не спіць месяц: яго пагражаюць забіць ці згвалціць.

Беларускі дабраахвотнік, асуджаны на 5 гадоў калоніі, вось ужо месяц практычна не спіць. Як нам стала вядома, яго пагражаюць забіць альбо згвалціць – у выніку цяпер ён можа толькі правальвацца ў кашмарную дрымоту на крыху часу і зноў прачынацца.

Паколькі адміністрацыя кантралюе асуджаных – спецслужбы разам з некаторымі крымінальнікамі распачалі тэрор супраць Тараса. Магчыма, чарговая хваля ціску звязаная з нядаўна вызваленым брытанцам Аланам Смітам, які сядзеў разам з Тарасам, а цяпер у Вялікабрытаніі праводзіць акцыі салідарнасці ды публічна абвінавачвае кіраўніцтва калоніі ў карупцыі.

Мы, грамадзяне Беларусі, абавязаныя папярэдзіць кіраўніцтва калоніі “Віцьба-3″: за крымінальныя дзеянні давядзецца адказваць паводле закона.

Патрабуем спыніць цкаванне Тараса Аватарава!

Мы молімся за Тараса і інфармуем беларускую ды міжнародную супольнасць пра катаванні, якія вядуцца ў дачыненні да Тараса Аватарава і іншых палітвязняў.

Мы заклікаем дасылаць на адрас Тараса лісты падтрымкі і пашыраць гэтую інфармацыю.

Спынім здзек з беларускіх палітвязняў!

Заўтра, у аўторак 11 снежня а 18.00 на офісе БНФ (Чарнышэўскага, 3) – экстраннае паседжанне Форума “Свабоду палітвязням!” у справах Тараса Аватарава, Святаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Алеся Юркойця, Іллі Валавіка і іншых.

 

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.