Партыя БНФ » У сядзібе БНФ прайшло пасяджэньне форума “Свабоду палітвязьням”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сядзібе БНФ прайшло пасяджэньне форума “Свабоду палітвязьням”

Дададзена 11.12.2018 10:54:22 | 570 праглядаў
11 сьнежня на экстраным пасяджэнні форуму “Свабоду палітвязням Беларусі” ў сядзібе БНФ абмеркавалі, як можна дапамагчы палітвязням, ціск на якіх узмацніўся ў апошнія месяцы.

Удзел у чарговым паседжанні форуму прынялі палітык Павел Севярынец, рэжысёр Аляксей Туровіч, маці палітвязня Тараса Аватарава Людміла Поспіх і шэраг грамадскіх актывістаў. Галоўнай нагодай для склікання паседжання стала паведамленне маці Тараса Аватарава, беларускага добраахвотніка ва Украіне, асуджанага на 5 год нібыта за незаконнае захоўванне зброі, аб тым што яе сыну ў калоніі пагражаюць згвалтаваннем ці забойствам .

Па словах Людмілы Поспех, сын распавёў ёй пра гэта падчас тэлефоннай размовы напачатку лістапада. Як вынік — ён спіць урыўкамі і толькі ўдзень. З гэтай нагоды маці сумесна з праваабаронцамі напісала заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў, адкуль прыйшоў адказ: Тараса выклікалі на размову, пагроза жыццю і здароўю адсутнічае. Але ён пазваніў 7 снежня і сказаў, што стала толькі горш, а на ніякую размову яго ніхто не выклікаў.

Маці Тараса Аватарава Людміла Поспіх

Людміла Поспіх дэманструе паштоўку, атрыманую ад сына

Акрамя таго, дадае маці, ён ужо чатыры разы быў у ШІЗА, ягоныя скаргі на адрас дзяржораганаў не выходзяць з калоніі, затое палітвязня рэгулярна наведваюць супрацоўнікі КДБ і ГУБАЗіК. Нібыта падчас адной з такіх размоваў Аватарава папярэдзілі: пасля вызвалення, у 2021 годзе, яму будзе дадзена 8 гадзін на тое, каб пакінуць краіну.

Павел Севярынец адразу абазначыў напрамак, у якім, на ягоную думку, трэба рухацца для выпраўлення сітуацыі:

— У нас 9 палітвязняў, і стратэгія іх абароны мусіць уключаць ціск на ўладу, перш за ўсё, праз Еўрапейскія гульні, якія маюць адбыцца ў 2019-м. Бо ў замежных СМІ будзе праходзіць інфармацыя аб Беларусі, аб тым, хто сядзіць у турмах. Еўрапейцы прыедуць на Еўрапейскія гульні — гэта ўсё ўсплыве. Усім стане вядома, што ў Беларусі катуюць у турмах.

Дарэчы, у калоніі Тарас Аватараў шчыльна кантактаваў з брытанцам Аланам Смітам, якога нядаўна вызвалілі. Сам Алан у каментары НЧ пацвердзіў факт ціску:

— Я размаўляў з Тарасам і хачу сказаць, што гэта вельмі добры хлопец. На яго сапраўды аказваўся ціск з боку адміністрацыі, аднак не з боку вязняў. Што датычна пагрозаў, то вязні распавядалі мне пра вельмі падобныя на тыя, што гучалі ў адрас Тараса. Адміністрацыя пагражае забіць вязня, а потым сказаць родным, што тое быў суіцыд.

Не нашмат лепей справы і ў Святаслава Барановіча, асуджанага за тое, што дапамагаў анархістам адбівацца ад шунявак падчас аднаго з “дармаедскіх” пратэстаў у 2017-м. Ён знаходзіцца ў ШІЗА па надуманых парушэннях амаль увесь час, і ў дадзены момант вырашаецца пытанне аб ягоным пераводзе на “крытую” (турэмны рэжым).

Удзельнікі форуму падзяліліся сваімі думкамі аб тым, як лепей паступіць у дадзеным выпадку. У выніку прыйшлі да высновы, што трэба агульнымі высілкамі дабіваца перавода Тараса Аватарава ў іншую калонію, а таксама запланавалі калектыўную падачу скаргі ў ДВП МУС. Аднак галоўны акцэнт вырашана рабіць усё ж на Еўрапейскіх гульнях, з разлікам на тое, што для захавання свайго іміджу перад захадам улада альбо адпусціць палітвязняў, альбо, як мінімум, дасць загад спыніць катаванні.

Паводле газэты “Новы Час

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.