Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў камэнтуе ўльтыматум Масквы на перамовах па нафце і газу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў камэнтуе ўльтыматум Масквы на перамовах па нафце і газу

Дададзена 12.12.2018 2:24:30 | 583 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў заявы расейскіх чыноўнікаў пра неабходнасьць далейшай здачы сувэрэнітэту Беларусі ў абмен на прадстаўленьне кампэнсацыі ад стратаў у выніку расейскага “падаткавага манёўра” у нафтавай галіне. “Гранічная шчырасць крамлёўцаў – яна карысная, таму што пазбаўляе сітуацыю ад паўтонаў, а ставіць пытанне рубам. Імперская палітыка Крамля тут праяўляецца ў найбольш красамоўным выглядзе, і эфект тут можа быць адваротны, і нават пазітыўны для будучыні Беларусі. Пры такіх заявах маскоўскіх гаспадароў і Лукашэнка, і ягоныя падначаленыя, робяцца пастаўленыя перад выбарам самаідэнтыфікацыі” – заявіў Рыгор Кастусёў у сваім Фэйсбуку.

Віцэ-прэм’ер Расіі Дзмітрый Козак адмовіўся абмяркоўваць кампенсацыю страт ад падатковага манеўру з віцэ-прэм’ерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам і паслом у Расіі Уладзімірам Сямашкам. Расійскі бок не лічыць магчымым гэта абмяркоўваць «да прыняцця прынцыповых рашэнняў пра рух у кірунку далейшай інтэграцыі Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы» – паведамляе сайт Наша Ніва, і нагадвае: урад Расіі пачынае з 2019 года падатковы манеўр, праз які бюджэт Беларусі, паводле розных ацэнак, можа страціць $10—11 мільярдаў за 6 гадоў, калі бакі не дамовяцца пра кампенсацыю.

З гэтай нагоды старышня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:

Рыгор КастусёўТое, што цяпер адбываецца на перамовах афіцыйнага Мінску з Масквой па газу і па нафце – гэта нават і добра. У прынцыпе, падобная гранічная шчырасць крамлёўцаў – яна карысная, таму што пазбаўляе сітуацыю ад паўтонаў, а ставіць пытанне рубам. Імперская палітыка Крамля тут праяўляецца ў найбольш красамоўным выглядзе, і эфект тут можа быць адваротны, і нават пазітыўны для будучыні Беларусі. Пры такіх заявах маскоўскіх гаспадароў і Лукашэнка, і ягоныя падначаленыя, робяцца пастаўленыя перад выбарам самаідэнтыфікацыі: хто яны – дзяржаўныя службоўцы незалежнай дзяржавы, альбо часовая адміністрацыя пры нафтагазавай трубе, якая чамусці з недарэчных прычынаў мае сцяг, гімн, мову і ўласную футбольную зборную.

І яшчэ вельмі важна тое, што гэтае пытанне пастаўленае публічна, такім вось дэманстратыўным, ганебным спосабам. Так што эфекты ад падобнай палітыкі выкручвання рук я бачу, можа нават, і пазытыўныя, у стратэгічнай перспектыве.

Як напачатку 2000-х шчырыя словы Пуціна пра аддзяленне мух ад катлет і абразлівыя запрашэнні далучацца да РФ “шасьцю абласцямі” адбілі ахвоту беларускім кіраўнікам усур’ёз займацца інтэграцыйнымі гульнямі, так і цяпер -скарачэнне нафтавых датацыяў можа займець пазітыўны эфэкт.

Так, камусці (цэлым прадпрыемствам) прыйдзецца вучыцца гаспадарыць па-новаму і адмовіцца ад звышдаходаў. Можа давядзецца забавы, накшталт эўрагульняў, ладзіць з меншай помпай. Але краіна раней ці пазней будзе вымушаная злезьці з расейскай нафтавай іглы. Зрэшты, да гэтага “падаткавага манёўра” было некалькі год, каб падрыхтавацца - адзначыў старшыня БНФ Рыгор Кастусёў у сваім камэнтары.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.